Конрад Цёльнер фон Ротэнштайн
Ко́нрад Цёльнер фон Ротэншта́йн (ням.: Konrad Zöllner von Rotenstein; каля 1325, магчыма Біркенфельд — 20 жніўня 1390, Хрыстбург) — 23-і вялікі магістр Тэўтонскага ордэна з 1382 па 1390 гады. БіяграфіяКонрад нарадзіўся каля 1325 года, магчыма, у Біркенфельдзе. Прадстаўнік дваранскага роду Цёльнераў фон Ротэнштайн з Франконіі. Кар’ера Конрада пачалася ў 1353 годзе, калі ён стаў пракурорам (суддзёй) Пройсіш-Маркі, а пасля хаўзкомтурам Хрыстбурга. У 1368 годзе ён заняў пасаду комтура Данцыга, а ў 1372 годзе — вялікага гаспітальера і комтура Хрыстбурга. Пасля смерці ў 1382 годзе Вінрыха фон Кніпродэ Конрад быў абраны новым вялікім магістрам, нягледзячы на тое, што ў Ордэне ў яго не было ўплывовых знаёмых і яму відавочна не даставала палітычнага вопыту. Фон Ротэнштайн засяродзіў увагу на ўнутраных праблемах, даручыўшы клопаты арміі і вядзенне вайны з Вялікім Княствам Літоўскім комтуру Кёнігсберга Конраду фон Валенродэ. Цёльнер правёў адміністрацыйную рэформу (рэформу адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Прусіі), а таксама займаўся падтрымкай каланізацыі маланаселеных раёнаў. Ён нават змог атрымаць прывілей ад Папы Рымскага для ўніверсітэта, які адкрыўся ў Кульме. Падчас кіравання Конрада Цёльнера вялікі князь літоўскі Ягайла стаў каралём польскім пад імем Уладзіслава II, што паслужыла пачаткам польска-літоўскай асабістай уніі. У барацьбе Ягайлы з Вітаўтам Ордэн заняў бок апошняга, ставячы мэтай супрацьпаставіць Літву Польшчы, бо іх сумесныя дзеянні былі вельмі непажаданымі для крыжакоў. Конрад Цёльнер фон Ротэнштайн сканаў 20 жніўня 1390 года ў Хрыстбургу і быў пахаваны ў пахавальні вялікіх магістраў Ордэна пад капліцай Св. Ганны ў Марыенбургу. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia