Кортні Кокс
Кортні Бас Кокс (англ.: Courteney Bass Cox; нар. 15 чэрвеня 1964, Бірмінгем, Алабама, ЗША) — амерыканская актрыса, рэжысёр і прадзюсар. Найбольш вядомая па ролі Монікі Гелер у сіткоме «Сябры», а таксама журналісткі Гэйл Уэзерс у серыі фільмаў «Крык». Раннія гадыКортні Бас Кокс нарадзілася і вырасла ў Бірмінгеме (штат Алабама). Там яна скончыла сярэднюю школу, дзе была членам групы падтрымкі, тэнісісткай і плыўчыхай. Яе бацька, Рычард Л. Кокс (1931—2001)[3], быў бізнесменам, а маці, таксама Кортні (у дзявоцтве Бас), хатняй гаспадыняй[4][5]. У Кортні ёсць дзве старэйшых сястры — Доці Пікет і Вірджынія Кокс, старэйшы брат Рычард і дзевяць зводных братоў і сясцёр. Яе бацькі развяліся ў 1974 годзе, бацька пераехаў ва Фларыду, а Кортні выхоўвалася маці і айчымам, нью-ёркскім бізнесменам Хантэрам Коплендам[4]. Пасля заканчэння школы Кокс паступіла ва Універсітэт Вернан у Вашынгтоне, каб вывучаць архітэктуру і дызайн інтэр’ераў[6]. Праз год яна кінула навучанне дзеля кар’еры мадэлі, пасля таго як яе прыняло мадэльнае агенцтва «Форд» у Нью-Ёрке. Будучы мадэллю, яна наведвала курсы акцёрскага майстэрства і з часам пазбавілася ад свайго Паўднёвага акцэнту. Кар’ераАкцёрскі дэбютКокс першай на амерыканскім тэлебачанні вымавіла слова «Месячныя», рэкламуючы ў 1985 годзе тампон фірмы «Тампакс»[7]. Пасля паспяховага ўдзелу ў музычным кліпе Бруса Спрынгсціна «Dancing In The Dark» (дзе яна танчыла на сцэне), яна з’явілася ў некалькіх кінафільмах, уключаючы «Уладары Сусвету» (1987) і «Кокан: Вяртанне» (1988). У Кокс была вядучая роля ў нядоўга пражылым тэлесерыяле «Пакутнікі навукі» (1985), а пазней другарадная роля ў тэлесерыяле «Сямейныя повязі» (1987—1989). У 1994 годзе актрыса сыграла ролю Мелісы Робінсан у камедыйным фільме «Эйс Вентура: Вышук хатніх жывёл» з Джымам Керы у галоўнай ролі. ![]() «Сябры»У 1994 годзе Кортні Кокс прапанавалі прайсці пробы на ролю Рэйчэл Грын у новы сітком «NBC» «Сябры». Ролю ў тэлесерыяле яна ўсё ж такі атрымала, але не Рэйчэл, а Монікі Гелер, якую яна грала наступныя 10 гадоў ва ўсіх сезонах папулярнага тэлесерыяла. Яна стала адзіным выканаўцам асноўнага акцёрскага складу серыяла, якая за акцёрскую гру ў серыяле ні разу не была намінавана на прэмію «Эмі»[8]. Яна была намінаваная на прэмію «Эмі» ў 2021 годзе як прадзюсар спецыяльнага выпуску серыяла «Сябры: Уз’яднанне»[8]. У прамежку паміж пятым і шостым сезонам Кортні Кокс выйшла замуж за акцёра Дэвіда Аркета, з якім пазнаёмілася на здымках трылера «Крык» у 1996 годзе, і змяніла сваё імя на Кортні Кокс-Аркет. Гэта падзея знайшло сваё адлюстраванне ў «Эпізодзе пасля Вегаса» тэлесерыяла «Сябры», калі ў пачатковых тытрах усе акцёры атрымалі даданне «-Аркет» да сваіх прозвішчаў[9]. Наступная кар’ера![]() За час здымак у «Сябрах» Кортні Кокс паспела паспяхова папрацаваць і на вялікім экране. Самай прыкметнай яе роляй тых гадоў стала рэпарцёр Гэйл Уэзерс ў фільме «Крык» (1996) і яго працягах. Адразу пасля завяршэння здымак у тэлесерыяле «Cябры» прадзюсар Марк Чэры прапанаваў Кортні Кокс ролю С’юзан Маер ў новай тэлевізійнай драме ABC «Адчайныя хатнія гаспадыні», але з-за цяжарнасці акторка была вымушаная адмовіцца, і роля дасталася Тэры Хэтчэр. У 2001 годзе Кокс з’явілася ў фільме «3000 міль да Грэйслэнда», у 2005 годзе знялася ў незалежным фільме «Лістапад», які меў толькі абмежаваны кінапракат, а таксама адыграла невялікую ролю ў высокабюджэтным фільме «Усё ці нічога». У 2006 годзе Кортні разам з мужам, Дэвід Аркет, знялася ў фільме «Вандроўнік», у якім таксама выступіла ў якасці прадзюсара, а Дэвід быў яшчэ і рэжысёрам і сцэнарыстам[10]. У 2007 годзе актрыса пагадзілася на ўдзел у драматычным тэлесерыяле «Бруд» тэлесеткі FX Networks, дзе яна выканала ролю Люсі Спілер, рэдактара бульварнай газеты. Кокс і яе муж, Дэвід Аркет, таксама выступілі выканаўчымі прадзюсарамі гэтага серыяла[11]. Акрамя таго, на радасць прыхільнікам, у адным з эпізодаў з’явілася Джэніфер Эністан, і іх гераіні цалаваліся. Пратрымаўшыся год, серыял быў закрыты. У канцы 2008 года выйшаў новы фільм з удзелам Кортні Кокс пад назвай «Казкі на ноч», дзе яе партнёрам па здымачнай пляцоўцы стаў Адам Сэндлер. У 2009 годзе актрыса з’явілася ў некалькіх эпізодах серыяла «Клініка», а таксама ў серыяле «Горад драпежніц», за ролю ў якім была намінаваная на «Залаты глобус» як лепшая актрыса ў камедыйным серыяле. У красавіку 2011 года выйшаў фільм «Крык 4», дзе Кокс ў чарговы раз ўвасобіла вобраз журналісткі Гэйл Уэзерс[12]. Кокс дэбютавала ў якасці рэжысёра тэлесерыяла «TalhotBlond», прэм’ера якога адбылася 23 чэрвеня 2012 года[13]. У 2014 годзе яна зняла і спрадзюсавала чорную камедыю «Перш чым я пайду» з удзелам Шона Уільяма Скота і Элішы Катберт[14]. Прэм’ера фільма адбылася на кінафестывалі Трайбека 24 красавіка 2014 года[15], у некаторых кінатэатрах ён быў выпушчаны 24 красавіка 2015 года[16]. З 2014 па 2017 год яна з’яўлялася выканаўчым прадзюсарам гульнявога шоў «Celebrity Name Game» пад кіраўніцтвам Крэйга Фергюсана. Шоў прынесла ёй намінацыю на прэмію Эмі[17]. У 2016 годзе Кокс знялася ў незалежным драматычным фільме «Дзень маці» разам са С’юзан Сарандан, Мірай Сарвіна і Шэран Стоўн. Фільм быў выпушчаны 6 мая 2016 года і атрымаў у асноўным негатыўныя водгукі[18]. У 2019 годзе яна стварыла і выпусціла дакументальны серыял на Facebook Watch «9 месяцаў з Кортні Кокс»[19]. У 2020 годзе Кокс знялася ў сіткоме «Амерыканская сямейка»[20]. Кокс падпісала кантракт на галоўную ролю ў камедыйным серыяле «Shining Vale». Яна сыграе ролю Патрыцыі Фелпс, якая пераязджае са сваёй сям’ёй з буйнога горада ў вялікі стары дом у прыгарадзе, дзе сутыкаюцца зло і гумар[21]. Яна ўз’ядналася са сваімі калегамі па серыяле «Сябры» для спецыяльнага паказу Friends: The Reunion, які выйшаў на канале HBO Max[22]. У ліпені 2020 года стала вядома, што Кокс зноў сыграе ролю Гейл Уэзерс ў фільме «Крык 5», рэжысёрамі якога сталі Мэт Бетынелі-Олпін і Тайлер Джылет[23]. Фільм выйшаў у пракат 13 студзеня 2022 года[24][25]. Асабістае жыццёЗ 1989 па 1995 год Кокс знаходзілася ў стасунках з акцёрам Майклам Кітанам[26]. Пасля знаёмства на здымках фільма «Крык» у 1996 годзе Кокс пачала сустракацца з акцёрам Дэвідам Аркетам. 12 чэрвеня 1999 года пара пабралася шлюбам у Сан-Францыска, пасля чаго Кокс пачала выкарыстоўваць імя Кортні Кокс Аркет[27][28]. 13 чэрвеня 2004 года ў іх нарадзілася дачка, Кока Райлі Аркет[29]. Яе хроснай маці з’яўляецца актрыса Джэніфер Эністан[30]. Кокс таксама перанесла шэраг выкідкаў[31]. У кастрычніку 2010 года Кокс і Аркет абвясцілі аб расставанні[32]. У чэрвені 2012 года Аркет падаў на развод, які быў завершаны ў маі 2013 года[33][34]. З 2013 года Кокс знаходзіцца ў стасунках з музыкам Джоні Макдэйдам, клавішнікам гурта Snow Patrol. У чэрвені 2014 года Кокс і Макдэйд абвясцілі аб заручынах[35]. У студзені 2019 года Кокс распавяла, што пара разарвала заручыны, аднак па-ранейшаму знаходзіцца ў стасунках[36]. Кокс мае карычневы пояс па каратэ, а таксама грае на фартэпіяна і ўдарных інструментах[37]. Фільмаграфія
Як кінарэжысёр і прадзюсар
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia