Кракадзілы
Кракадзілы (Crocodylia) — атрад паўзуноў падхласа архазаўраў. АпісаннеЦела яшчарыцападобнае, даўжыня 1,2 — 7 м. Галава прадаўгаватая, чэрап з дзвюма парамі скроневых дуг. Вочы на верхнім баку галавы, зрэнкі маюць выгляд вертыкальнай шчыліны. Кішэнепадобнае вонкавае вуха абаронена рухомымі клапанам. Ноздры на пярэднім канцы пысы. Канцавіны адносна кароткія; на пярэдніх — па 5 пальцаў, на больш доўгіх задніх — па 4 пальцы; паміж пальцамі задніх ног — плавальныя перапонкі. Цела ўкрыта рагавымі шчыткамі. Хвост доўгі, сплюшчаны з бакоў, актыўна выкарыстоўваецца ў руху. Пазванкі ўвагнутыя спераду і выпуклыя ззаду. Акрамя звязаных з пазванкамі спінных рэбраў з кручкаватымі адросткамі маюцца абасобленыя брушныя рэбры паміж грудзінай і тазавым поясам. У плечавым поясе адсутнічае ключыца. Найбольш высокаарганізаваныя паўзуны: маюць 4-камернае сэрца, другаснае касцявое паднябенне, буйныя канічныя зубы замацаваны ў асобных ячэйках па краях сківіц. Мясісты язык па ўсёй даўжыні прырастае да дна ротавай поласці. Лёгкія складанай ячэістай будовы. У галаўным мозгу добра развіты мазжачок. ПашырэннеВыдзяляюць 3 сучасныя сямействы (алігатаравыя: 4 роды, 8 відаў; гавіялавыя: 1 род, 1 від; сапраўдныя кракадзілы: 3 роды, 14 відаў). Пашыраны ў трапічным і субтрапічных паясах, па берагах прэсных вадаёмаў, у балотах. Большасць кракадзілаў прэснаводныя. Некаторыя віды добра пераносяць саланаватую ваду, сустракаюцца ў рачных эстуарыях і лагунах. Толькі грабянёвы кракадзіл заплывае далёка ў адкрытае мора. У некаторых краінах (Егіпет, Індыя) лічацца свяшчэннымі жывёламі. Большасць відаў знаходзяцца ў Чырвонай кнізе МСАП. Асаблівасці біялогііКормяцца воднымі беспазваночнымі, рыбай, наземнымі пазваночнымі, іншы раз нападаюць на жывёлу, нават на людзей. Актыўныя ўначы. Размнажаюцца яйцамі (20-100 шт.). Жывуць да 100 гадоў. ПаходжаннеВядомы з сярэдняга трыяса. Кракадзілы засялялі сушу разам з дыназаўрамі ў канцы юрскага перыяду. Аргенцінскія і чылійскія палеантолагі знайшлі від, які можна разглядаць як продка кракадзілаў, што жывуць цяпер. Ён жыў 148 мільёнаў год таму. У дарослым узросце быў усяго 70 сантыметраў у даўжыню і меў затвор у раёне вуха, для таго каб паглыбляцца ў ваду. Частка чэрапа, пазваночнік і ніжнія канечнасці былі выяўленыя на поўдні Чылі, на вышыні 1500 метраў над узроўнем мора[1]. Значэнне для чалавекаМяса ядомае, скура ідзе на галантарэйныя вырабы. Разводзяць у шэрагу краін. Гл. таксамаЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia