Крастоўскі востраў (Санкт-Пецярбург)
Крастоўскі востраў (руск.: Крестовский остров, фінск.: Ristisaari) — востраў у Санкт-Пецярбургу, знаходзіцца ў заходняй частцы горада, на тэрыторыі Петраградскага адміністрацыйнага раёна ў дэльце Нявы. Плошча вострава складае 4,2 км²[1]. Ранейшыя назвы вострава: Хрыстафораўскі востраў (1741), востраў Святой Наталлі (1717). Больш за палову плошчы вострава займае Прыморскі парк Перамогі. На востраве размешчаны дзве станцыі метро: «Крастоўскі востраў» і «Зеніт». ГісторыяПаводле адной з легенд, яшчэ да заснавання Санкт-Пецярбурга, на востраве стаяла капліца з вялікім крыжам (руск.: крест), таму востраву далі назву «Крастоўскі». Паводле іншай версіі, калі ўзводзілі асабняк Наталлі Аляксееўны, будаўнікі знайшлі ў зямлі велізарны крыж. Таксама востраў мог быць названы «Крастоўскім» з-за крыжападобнага возера ў яго цэнтры[2]. У 1887 годзе на Крастоўскім востраве было абсталявана першае ў Расіі спецыяльнае стрэльбішча для стэндавай стральбы[3]. У савецкі перыяд разам з Каменным і Ялагіным астравамі ўваходзіў у групу Кіраўскіх астравоў. У наш час на востраве пабудавана і будуецца вялікая колькасць элітнага жылля. Па кошце квадратнага метра жылля востраў лідыруе сярод тэрыторый Санкт-Пецярбурга[4]. Геаграфічнае становішчаКрастоўскі востраў з поўначы абмяжоўвае рака Сярэдняя Неўка, з поўдня — рака Малая Неўка і з паўночнага ўсходу — рака Крастоўка. Заходні бераг вострава выходзіць на Фінскі заліў. З Петраградскай стараной, а таксама з Ялагіным і Каменным астравамі, Крастоўскі звязвае сістэма мастоў. На паўночным захадзе ад Крастоўскага вострава Грабным каналам аддзелены Бычы востраў. Аб’екты на востраве
Галерэя
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia