Артыкул пра тэрытарыяльныя адзінкі верхняга ўзроўню ў Расіі. Пра палітычны падзел гл. Дзяржаўны лад Расіі; пра гісторыю расійскага федэралізму з 1918 года гл. Федэратыўны склад Расіі; пра ўсе тыпы тэрытарыяльнага дзялення, уключаючы муніцыпальнае, ваеннае і эканамічнае гл. Адміністрацыйны падзел Расіі.
Запыт «Рэгіёны Расіі» перанакіроўваецца сюды; пра фракцыю ў Дзяржаўнай думе II і III склікання гл. Рэгіёны Расіі (дэпутацкая група).
Суб’ект Расійскай Федэрацыі або скарочана суб’ект Федэрацыі, суб’ект Расіі — тэрытарыяльная адзінка верхняга ўзроўню ў Расійскай Федэрацыі.
Паводле Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, Расія з’яўляецца федэратыўнай дзяржавай і складаецца з раўнапраўных суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, на цяперашні час з 89[1] суб’ектаў — рэспублік, краёў, абласцей, гарадоў федэральнага значэння, аўтаномных абласцей, аўтаномных акруг. Кожны суб’ект федэрацыі, акрамя федэральных органаў, мае сваю выканаўчую (звычайна, губернатара або кіраўніка), заканадаўчую (рэгіянальныя парламенты) і судовую (канстытуцыйны (статутны) суд суб’екта) галіны ўлады. Суб’екты маюць сваю ўласную канстытуцыю або статут, а таксама ўласнае заканадаўства, якое прымаецца рэгіянальнымі парламентамі. Суб’екты федэрацыі маюць па два прадстаўніка ў верхняй палаце расійскага парламента — Савеце Федэрацыі. Ва ўзаемаадносінах з федэральнымі органамі дзяржаўнай улады ўсе суб’екты федэрацыі паміж сабой раўнапраўныя. Суб’екты маюць паўнамоцтвы вырашаць пытанні, аднесеныя Канстытуцыяй да ведання суб’ектаў. Суб’екты Расійскай Федэрацыі не маюць права выхаду з яе складу.
Сучасны федэратыўны склад Расіі
Асаблівасці статусу суб’ектаў федэрацыі
Расійскую Федэрацыю складаюць рэспублікі, краі, вобласці, горада федэральнага значэння, аўтаномная вобласць і аўтаномныя акругі, якія з'яўляюцца суб’ектамі федэрацыі. У табліцы прыводзяцца асаблівасці канстытуцыйна-прававога статусу кожнага з тыпаў суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. У дужках пазначаны артыкулы Канстытуцыі Расіі, якія змяшчаюць адпаведныя палажэнні.
Анексія Крыма Расійскай Федэрацыі, у выніку якой былі ўтвораны 2 новыя суб’екты Расійскай Федэрацыі (Рэспубліка Крым і горад федэральнага значэння Севастопаль), не мае міжнароднага прызнання.
статус вызначаецца Канстытуцыяй Расіі і сваім статутам, якія прымаюцца краявым (абласным, гарадскім) заканадаўчым (прадстаўнічым) органам (частка 2 артыкула 5, частка 2 артыкула 66).
статус вызначаецца Канстытуцыяй Расіі і сваім статутам, якія прымаюцца заканадаўчым (прадстаўнічым) органам аўтаномнай вобласці (частка 2 артыкула 5, частка 2 артыкула 66);
можа быць прыняты федэральны закон аб аўтаномнай вобласці (частка 3 артыкула 66).
статус вызначаецца Канстытуцыяй Расіі і сваім статутам, якія прымаюцца заканадаўчым (прадстаўнічым) органам аўтаномнай акругі (частка 2 артыкула 5, частка 2 артыкула 66);
можа быць прыняты федэральны закон пра аўтаномную акругу (частка 3 артыкула 66);
адносіны аўтаномных акруг, якія ўваходзяць у склад краю або вобласці, можа рэгуляваць федэральны закон і дагавор паміж адпаведнымі аўтаномнай акругай і краем або вобласцю (частка 4 артыкула 66)[2].
Размеркаванне суб’ектаў федэрацыі па тыпах
Ніжэй даюцца звесткі пра колькасць суб’ектаў Расійскай Федэрацыі кожнага тыпу і іх тэрытарыяльнае размяшчэнне.
↑Канстытуцыйны суд Расійскай Федэрацыі ў сваёй пастанове ад 14 ліпеня 1997 года № 12-П "Па справе тлумачэння палажэння змешчанага ў частцы 4 артыкула 66 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі пра ўваходжанне аўтаномнай акругі ў склад краю, вобласці вызначыў, што частка 4 артыкула 66 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі пра ўваходжанне аўтаномнай акругі ў склад краю, вобласці носіць канстатацыйны характар. Ужыванне паняцця «ўваходзіць» азначае прызнанне Канстытуцыяй Расійскай Федэрацыі існага да яе ўступлення ў сілу стану, паводле якога аўтаномныя акругі, якія не аформілі змяненне свайго статусу, па-ранейшаму ўваходзяць у склад адпаведнага краю або вобласці. Цяпер такімі з’яўляюцца ўсе аўтаномныя акругі, акрамя Чукоцкай аўтаномнай акругі.