Краіна Вымярэнія
«Краіна Вымярэнія» — адукацыйна-дыдактычная[2] казка пра спосабы і адзінкі вымярэння. Аўтар кнігі — Алег Грушэцкі, ілюстратар — Віктар Козел[3]. Выдавецтва «Кнігазбор», 2019 год. Для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту[4][5]. Гісторыя
![]() ![]() Кніга была выдадзена ў 2019 годзе і падрыхтавана адмыслова да пачатку навучальнага года з мэтай дапамагчы маленькiм школьнiкам хутчэй i не сумна засвоiць адзiнкi вымярэння[6]. Для беларускага кніжнага рынка кніга стала па свойму унікальнай[7]. Прэзентацыя кнігі адбылася 10 лістапада 2019 года на курсах беларускай мовы «Мова Нанова Дзеткам»[8]. У 2023 годзе кніга была прафесійна агучана аўдыёпраектам «Кніжны воз»[9]. СюжэтПраз казачныя гісторыі ў займальнай і даступнай форме[10] дзеці маюць магчымасць даведацца пра спосабы і адзінкі вымярэння (даўжыня, шырыня, вышыня), вагі і аб’ёму (кілаграмы, літры), адзінкі вымярэння часу (гадзіны, хвіліны), а дзякуючы беларускім прымаўкам і прыказкам спазнаюць і лепш запомняць, чым адрозніваюцца месяцы і поры года[11]. Веды ў кнізе пададзены праз казачныя апавяданні, дзе галоўныя героі — насельнікі казачнага лесу (мядзведзь, вожык, зайка, ліска, лось, вавёркі і інш.). Кожнае апавяданне сканчаецца лагічным пераходам у наступную тэму, утвараючы такім чынам адзінае арганічнае цэлае, дзе ўсе гісторыі паміж сабою лагічна злучаны[12]. Яскравыя пазнавальныя ілюстрацыі дапамагаюць дзецям лепш засвоіць веды, якія спатрэбяцца ў дарослым жыцці[5][6]. З дапамогай дадзенай кнігі дзецям лягчэй і цікавей засвойваць адзiнкi вымярэння[13]. Змест
Агучка кнігі
У 2023 годзе кніга «Краіна Вымярэнія» была прафесійна агучана аўдыёпраектам «Кніжны воз». 7 верасня 2023 года аўдыёкніга «Краіна Вымярэнія» з'явілася ў вольным доступе на старонцы праекта[9]. Голас Вожыка, аднаго з герояй кнігі, увайшоў у «Залатую калекцыю галасоў» праекта «Кніжны воз». Агучыла кнігу актрыса тэатра і кіно Крысціна Дробыш, аўтар музыкі — Алег Удалееў[14][15]. Прэміі, намінацыі і адзнакі
Літаратура
Спасылкі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia