Кроква (геральдыка)

Кроква ў геральдыцы
Перакуленая кроква

Кроква[1][2][3] (фр.: chevron — «кроква») — геральдычная фігура. На найбольш старажытных гербах спачатку служыла ўмоўным абазначэннем ранення[2]. Мае выгляд двух перавязяў, якія сутыкаюцца з сабою і не даходзяць да верху шчыта[2], утвараючы форму вялікай грэчаскай літары Λ. Перакуленай кроквай называюць фігуру, якая выходзіць з ніжняй часткі шчыта[2], утвараючы форму лацінскай літары V.

З прычыны падабенства да канструкцыі даху сімвалізуе будоўлю, дах замка, ваенныя машыны, драўляныя вежы. З’яўляецца знакам, які надаваўся будаўнікам фартэцый, азначае таксама апеку[4].

Крыніцы

  1. Герб. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  2. а б в г Аляксей Шаланда. Таямнічы свет беларускіх гербаў: Шляхецкая геральдыка Вялікага княства Літоўскага. — Мінск: Янушкевіч. — 220 с., [12] л. іл. с. — ISBN 978-985-90346-1-9.
  3. Цітоў А. К. Геральдыка Беларусі. — Мн.: МФЦП, 2010.— 144 с.: іл. ISBN 978-985-454-500-4.
  4. Paweł Dudziński. Alfabet heraldyczny. — Warszawa: "Diogenes" : "Świat Książki", 1999. — 246 с. — ISBN 978-83-7129-476-1.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya