Круцец (Рослаўльскі раён)
Круцец (руск.: Крутец) — вёска ў Рослаўльскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Кірылаўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 2 жыхары (2007). Размешчана ў паўднёвай частцы вобласці за 10 км на паўночны ўсход ад Рослаўля, за 3 км на поўнач ад аўтадарогі А130 Масква — Варшава («Старая Польская» ці «Варшаўка»), на беразе ракі Шмалінка. За 12 км на паўночны захад ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Асцёр на лініі Смаленск — Бранск. Гісторыя25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў жніўні 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года.[1] Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia