Сідаркі (Рослаўльскі раён)
Сідаркі (руск.: Сидорки) — вёска ў Рослаўльскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Кірылаўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 149 жыхароў (2007). Размешчана ў паўднёвай частцы вобласці за 1,5 км на поўнач ад Рослаўля, у 1,5 км на поўнач ад аўтадарогі А130 Масква — Варшава («Старая Польская» ці «Варшаўка»), на беразе ракі Асцёр. За 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Рослаўль I на лініі Смаленск — Бранск. Гісторыя25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў жніўні 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года.[1] Знакамітыя выхадцы
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia