Крымская федэральная акруга![]() Крымская федэральная акруга (руск.: Крымский федеральный округ) — былая федэральная акруга Расійскай Федэрацыі[заўв 1], якая існавала з 21 сакавіка 2014[1] года па 28 ліпеня 2016 года[2]. У склад акругі ўваходзілі два суб’екты федэрацыі: Рэспубліка Крым і горад федэральнага значэння Севастопаль. Размешчана на Крымскім паўвостраве. Па колькасці суб’ектаў, колькасці насельніцтва, памерах тэрыторыі, акруга з’яўлялася найменшай сярод федэральных акруг, саступаючы ўсім астатнім у некалькі разоў. З’яўлялася адзінай акругай-паўэксклавам, якая не мае сухапутнай мяжы з іншымі акругамі і асноўнай тэрыторыяй Расіі (але мае яе з іншай дзяржавай — Украінай). Адміністрацыйным цэнтрам акругі з’яўлялася сталіца Рэспублікі Крым горад Сімферопаль, нягледзячы на тое, што найбуйнейшым горадам Крыма і Крымскай федэральнай акругі з’яўляўся горад Севастопаль, што сярод федэральных акруг характэрна толькі для Паўночна-Каўказскай федэральнай акругі. Паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Крымскай федэральнай акрузе ўвесь час яго існавання быў Алег Белавенцаў. 28 ліпеня 2016 года акруга была аб’яднана з Паўднёвай федэральная акругай. Большасць дзяржаў-членаў ААН, у тым ліку і Украіна, не прызнае далучэнне Крыма да Расіі. Склад акругі
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia