Крыспін Гловер

Крыспін Гловер
англ.: Crispin Glover
Род дзейнасці кінарэжысёр, паэт, кінапрадзюсар, спявак, сцэнарыст, пісьменнік, мантажор, кінаакцёр, тэлеакцёр
Дата нараджэння 20 красавіка 1964(1964-04-20) (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Bruce Glover[d]
Альма-матар
Сайт crispinglover.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крыспін Хеліян Гловер (англ.: Crispin Hellion Glover; нар. 20 красавіка 1964, Нью-Ёрк) — амерыканскі акцёр, рэжысёр, прадзюсар, сцэнарыст, пісьменнік, спявак.

Біяграфія

Крыспін нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям’і актрысы і танцоркі Бэці Гловер і акцёра Бруса Гловера. Дзяцінства правёў у Паўднёвай Каліфорніі.

У пачатку сваёй кар’еры Гловер здымаўся ў эпізодах серыялаў «Шчаслівыя дні» і «Блюз Хіл-стрыт». Яго першымі значнымі працамі былі ролі ў фільмах «Навыперадкі з месяцам» і «Настаўнікі», якія выйшлі ў 1984 годзе.

Найбольшую папулярнасць Гловеру прынесла роля Джорджа Мак-Флая ў першай частцы трылогіі «Назад у будучыню». Атрымаўшы прапанову зноў зняцца ў гэтай ролі, запатрабаваў павялічыць ганарар, але атрымаў адмову і не стаў здымацца. У другой частцы трылогіі сыграў іншы акцёр, загрымаваны пад пастарэлага Джорджа Мак-Флая.

Таксама Гловер напісаў некалькі кніг, найбольш вядомая з якіх — «Лоўля пацукоў», і запісаў альбом у стылі маргінальнай музыкі The Big Problem ≠ The Solution. The Solution = Let It Be.

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya