Крыстафер Толкін
Крыстафер Джон Руэл Толкін (англ.: Christopher John Reuel Tolkien; 21 лістапада 1924, Лідс — 16 студзеня 2020, Драгіньян) — англійскі і натуралізаваны французскі навуковы рэдактар і пісьменнік, сын пісьменніка і вучонага Джона Р. Р. Толкіна. Пад яго рэдакцыяй былі пасмяротна апублікаваны 24 тамы прац яго бацькі — сярод іх «Сільмарыліян» і 12-томная серыя «Гісторыя Серадзем’я » — што заняло 45 гадоў. Ён таксама з’яўляецца аўтарам арыгінальных картаў для фэнтэзійнага рамана свайго бацькі «Валадар Пярсцёнкаў». Акрамя няскончаных прац бацькі, Крыстафер адрэдагаваў тры казкі Джэфры Чосера (сумесна з Нэвілам Когхілам ) і пераклад «Сэра Гавейна і Зялёнага рыцара », выкананы яго бацькам. Навукоўцы адзначаюць, што Крыстафер Толкін выкарыстаў свае філалагічныя навыкі, прадэманстраваныя пры рэдагаванні сярэднявечных твораў, каб даследаваць, звесці, адрэдагаваць і пракаментаваць творы свайго бацькі пра Серадзем’е такім чынам, нібыта гэта рэальныя легенды. У выніку ён адначасова абрамляе працы свайго бацькі і ўстаўляе сябе ў якасці апавядальніка. Таксама навукоўцы адзначаюць, што ўнёсак Крыстафера ў «Сільмарыліян», такі як запаўненне сюжэтных прабелаў і складанне тэксту ва ўласным літаратурным стылі, робяць яго не толькі рэдактарам гэтай кнігі, але і суаўтарам. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia