Крыстаф Інерхофер
Крыстаф Інерхофер (ням.: Christof Innerhofer, нар. 17 снежня 1984, Гайс) — італьянскі гарналыжнік, чэмпіён свету 2011 года ў супергіганце. Двухразовы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у Сочы, пераможца 6 этапаў Кубка свету. Спецыяліст хуткасных дысцыплін. У Кубку свету Інерхофер дэбютаваў у 2006 годзе, у снежні 2008 года атрымаў сваю першую перамогу на этапе Кубка свету ў хуткасным спуску. У сезоне 2010/11 выйграў суперкамбінацыі ў Банска, а ў наступным сезоне стаў першым у супергіганце на фінальным этапе ў Шладмінгу. Лепшым дасягненнем у агульным заліку Кубка свету з'яўляецца для Інерхофера 8-е месца ў сезоне 2010/11. На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы, стартаваў у трох дысцыплінах: хуткасны спуск — 19-е месца, камбінацыя — 8-е месца, супергігант — 6-е месца. За сваю кар'еру ўдзельнічаў у чатырох чэмпіянатах свету (2007, 2009, 2011, 2013): золата ў супергіганце, срэбра ў суперкамбінацыі і бронза ў хуткасным спуску ў 2011 годзе ў Гарміш-Партэнкірхене. Перамогі на этапах Кубка свету (6)
Крыстаф Інерхофер на чэмпіянатах свету
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia