Крыста Мак-Оліф
Шэран Крыста Корыган Мак-Оліф (англ.: Sharon Christa McAuliffe; 2 верасня 1948, Бостан, штат Масачусетс, ЗША — 28 студзеня 1986, мыс Канаверал, штат Фларыда) — амерыканская жанчына-астранаўт і настаўніца. Была ў складзе экіпажа з 7 астранаўтаў шатла «Чэленджэр», загінула пры яго старце 28 студзеня 1986. АдукацыяУ 1970 годзе Крысці скончыла Флэмінгемскі дзяржаўны каледж ў Бостане і атрымала ступень бакалаўра мастацтваў (гісторыя). У 1978 годзе яна скончыла Bowie State University ў Мэрылендзе і атрымала ступень магістра мастацтваў (арганізацыя навучальнага працэсу). Праца і сям’яЗ 1970 па 1978 гады працавала настаўнікам гісторыі і англійскай мовы ў сярэдніх школах у гарадах Морнінгсайд, а пазней Лэнхэм штата Мэрыленд. Пасля атрымання ступені магістра з 1978 працавала настаўнікам гісторыі, англійскай мовы і біялогіі ў сярэдніх школах г. Канкорд ў штаце Нью-Гэмпшыр. Была замужам за Стывенам Мак-Оліфам. У іх было двое дзяцей: Скот і Кэралін. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia