Уільям Шэперд
Уільям Мак-Майкл Шэперд (анг.: William McMichael Shepherd; нар. 26 ліпеня 1949, Оўк-Рыдж, ЗША) — амерыканскі астранаўт. Узначальваў місію МКС-1, за што атрымаў касмічны медаль пашаны. Праца ў NASAУ 1984 годзе быў адабраны ў лік астранаўтаў NASA, з-за немалаважнай дзейнасці ў выратавальнай аперацыі пасля катастрофы шатла Чэленджэр. Пасля адбору займаўся ажыццяўленнем праграм: STS-27 (1988), STS-41 (1990) і STS-52 (1992). У 1993 годзе займаўся наладкай кіравання МКС. З 31 кастрычніка 2000 года па 21 сакавіка 2001, ён і расійскія касманаўты, Юрый Гідзенка і Сяргей Крыкалёў, удзельнічалі ў місіі МКС-1 - першай місіі на МКС. Падчас гэтай місіі ён правёў у космасе больш за 140 дзён і сустрэў на арбіце 21 стагоддзе. Усяго здзейсніў 4 палёты:
Уключаны ў Залу славы астранаўтаў. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia