Касмічны медаль пашаны Кангрэса
Касмічны медаль пашаны Кангрэса (англ.: Congressional Space Medal of Honor) — вышэйшая грамадзянская ўзнагарода ЗША для астранаўтаў. Гісторыя![]() Медаль заснавана Кангрэсам ЗША 29 верасня 1969 года. Прэзідэнт ЗША ўзнагароджвае медалём ад імя Кангрэсу. Узнагароджанне праводзіцца па прадстаўленні кіраўніка НАСА. Узнагароджваюцца ваенныя і грамадзянскія астранаўты за найбольш выбітныя заслугі ў засваенні космасу. Медаль лічыцца грамадзянскай узнагародай ЗША. Медаль з'яўляецца адзінай узнагародай ЗША, упрыгожанай каштоўным каменем. На знаку медаля, у цэнтры, змяшчаецца 1 брыльянт 0,25 карата. Носіцца на шыйнай стужцы. Спіс узнагароджаныхДа 2006 года было 28 узнагароджаных. 17 астранаўтаў ўзнагароджаны пасмяротна (у тым ліку 4 з 5 жанчын), 11 - прыжыццёва. На пачатку 2012 года жывыя 9 узнагароджаных. Загінулыя пры выкананні абавязкаў адзначаны знакам *. Сярод узнагароджаных толькі адзін астранаўт не з'яўляецца грамадзянінам ЗША. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia