Фінляндыя на конкурсе песні Еўрабачанне
Фінляндыя ўдзельнічае ў конкурсе песні «Еўрабачанне» з 1961 года. Пры гэтым краіна прапускала ўдзел у 1970 годзе, а таксама была дыскваліфікавана ў 1995, 1997, 1999, 2001, 2003 гадах з-за дрэнных вынікаў у папярэднія гады. Удзел дзяржавы ў конкурсе нельга назваць вельмі паспяховым. Фінляндыя здабыла адну перамогу, гэта адбылося ў 2006 годзе, калі краіну прадстаўляў гурт «Lordi» з песняй «Hard Rock Hallelujah». Аднак акрамя гэтай перамогі дзяржава больш ніколі не трапляла ў топ-5. Максімальныя вынікі апроч перамогі — 6-е месца, якое Фінляндыя здабывала двойчы, у 1973 і 2021 гадах. Акрамя таго, краіна адзінаццаць разоў займала апошнія месцы на конкурсе (двойчы з іх у паўфіналах), пры гэтым тры разы атрымаўшы нулявыя балы (1963, 1965, 1982 гады). З моманту ўвядзення паўфіналу ў 2004 годзе, дзяржава 8 разоў не праходзіла ў фінал. У 2015 годзе гурт «Pertti Kurikan Nimipäivät» выконваў самую кароткую песню ў гісторыі конкурсу. Песня называецца «Aina mun pitää». У фінал гурт не прайшоў. За ўсю гісторыю ўдзелу Фінляндыя атрымала ў фіналах 1856 балаў, а ў паўфіналах — 1551. Удзельнікі
Правядзенне Еўрабачання ў краіне
Гісторыя галасаванняСтанам на 2022 год гісторыя галасавання Фінляндыі выглядае наступным чынам:
УзнагародыПрэмія Марселя Безансона
ФотагалерэяЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia