Крысціна Шыянок
Крысціна Шыянок (нар. 7 чэрвеня 1986, Мінск) — беларуская грамадская і палітычная дзяячка, прадстаўніца беларускай дыяспары ў Чэхіі. БіяграфіяНарадзілася 7 чэрвеня 1986[3] года ў Мінску, вырасла ў Маладзечне. Скончыла Ліцэй БДУ і філалагічны факультэт БДУ[4]. У 2009 г. пераехала ў Чэхію, дзе скончыла магістратуры па міжкультурнай камунікацыі і выкладанні чэшскай мовы як замежнай[4]. Працавала выкладчыцай і судовай перакладчыцай[4]. Грамадская дзейнасцьСузанавальніца нефармальнага аб’яднання Vieršnica / BLRČR і суполкі Toloka. Лектарка Школы грамадзянскай ініцыятывы Hnutí Duha[3]. У 2020 годзе стала сурэалізатаркай медыцынска-гуманітарнай праграмы MEDEVAC чэшскага ўрада для пацярпелых беларусаў. З чэрвеня 2021 г. па верасень 2022 г. прадстаўляла беларускую меншасць у Камітэце па пытаннях нацыянальных меншасцей пры муніцыпалітэце г. Прагі[5]. Удзельнічала ў праекце па прыцягненні ўдзельнікаў сілавых органаў рэжыму Лукашэнкі да крымінальнай адказнасці ў Чэхіі[6]. З лістапада 2022 г. прадстаўніца Офіса Святланы Ціханоўскай ў Чэшскай Рэспубліцы[5]. Узнагароды25 сакавіка 2025 г. узнагароджаная медалём ордэна Пагоні Рады БНР[7]. Бібліяграфія
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia