Крысціян Генрых Фрыдрых Петэрс
Крысціян Генрых Фрыдрых Петэрс (ням.: Christian Heinrich Friedrich Peters; 19 верасня 1813, Шлезвіг-Гольштэйн, Данія (цяпер Германія) — 18 ліпеня 1890, Клінтан, ЗША) — германа-амерыканскі астраном, быў адным з першых даследчыкаў астэроідаў, адкрыў 48 з і іх, а таксама туманасцяў і галактык. Кіраваў і працаваў у абсерваторыі Літчфілд. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1876). БіяграфіяПетэрс вучыўся ў Берлінскім універсітэце, дзе лекцыі па матэматыцы і астраноміі чытаў Іаган Энке. У 23 гады ён атрымаў ступень доктара філасофіі. Адукацыю працягнуў у матэматыка Карла Гауса, які ў галіне астраноміі быў вядомы дзякуючы таму, што па ўласнай методыцы разлічыў траекторыю першага адкрытага астэроіда — Цэрэры. Пасля вучобы ён адпраўляецца ў Італію, каб правесці шэраг даследаванняў і паступіць на пасаду асістэнта ў новай абсерваторыі на Сіцыліі. Аднак неспакойнае палітычнае становішча ў краіне ўцягвае Петэрса ў паўстанцкую барацьбу за незалежнасць Італіі. Але ў маі 1849 года каралеўскія войскі акупуюць востраў, і Петэрс вымушаны бегчы ў Францыю. Праз некаторы час ён накіроўваецца ў Канстанцінопаль. Але і тут яму не атрымоўваецца працягнуць навуковую кар’еру, бо неўзабаве пачалася Крымская вайна. У 1854 годзе пры дапамозе амерыканскага пасла Петэрсу атрымоўваецца перабрацца ў ЗША, дзе ён адразу заняўся даследчыцкай дзейнасць. Праз пяць гадоў ён займае пасаду прафесара астраноміі Гамільтанскага каледжа ў горадзе Клінтан, кіруе працамі і сам назірае ў абсерваторыі Літчфілд. У той час у абсерваторыі знаходзіўся адзін з найбуйнейшых тэлескопаў у краіне дыяметрам 13 1/2 цалі. З яго дапамогай ён здзейсніў большасць сваіх адкрыццяў, якія прынеслі яму вядомасць. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia