Садружнасць Каралеўства Данія![]() Каралеўства Данія (дацк.: Kongeriget Danmark) — садружнасць трох аўтаномных краін — Даніі ў Паўночнай Еўропе, Фарэрскіх астравоў у Паўночнай Атлантыцы, Грэнландыі ў Паўночнай Амерыцы. Данія — канстытуцыйная манархія і старэйшы член садружнасці, з яе зыходзіць судовая, выканаўчая і заканадаўчая ўлада.[1] Адносіны дзяржаў-членаў называюцца Rigsfællesskabet.[2] Паводле фарэрскага і грэнландскага акту пра дамашняе кіраванне, Фарэрскія астравы і Грэнландыя — самакіравальныя супольнасці людзей у межах каралеўства.[3] З гэтых трох краін толькі Данія — член Еўрапейскага саюза.
Дзяржаўны ладНацыянальны заканадаўчы орган — Фолькетынг, аднапалатны парламент, у які выбіраюць прапарцыйнай большасцю 175 дэпутатаў з Даніі і па два дэпутаты ад Грэнландыі і Фарэрскіх астравоў. Парламенцкія выбары праходзяць раз у чатыры гады, але ў межах паўнамоцтваў прэм’ер-міністра праводзіць датэрміновыя выбары. Гл. таксамаКрыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia