Крэмэнчуцкае вадасховішча
Крэмэнчуцкае вадасховішча[1] (укр.: Кременчуцьке водосховище) — адно з шасці буйных вадасховішчаў на Дняпры, размешчанае на цэнтральнай Украіне. Да яго прымыкаюць Чаркаская, Кіраваградская і Палтаўская вобласць. У яго ўпадаюць рэкі Сула, Рось і Тясмін. АпісаннеКрэмэнчуцкае вадасховішча займае плошчу 2252 км² і ўтрымоўвае каля 13,5 км³ вады. Яго даўжыня 149 км пры максімальнай шырыні 28 км. Найбольшая глыбіня вадасховішча — 28 м. Гэта самае вялікае па плошчы вадасховішча на Украіне. Мае вялікае значэнне для рыбалоўства, акрамя таго на яго берагах размешчаны вялікія прадпрыемствы па гадоўлі рыбы. Збудаваная паміж 1959 і 1961 гадамі плаціна размешчана 15 км на захад ад Крэмэнчука паблізу Светлаводск, тут знаходзіцца буйная Крэмэнчуцкая ГЭС. Па версе плаціны праходзіць аўташаша. Вадасховішча з'яўляецца месцам для адпачынку і рыбалкі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia