Ксаўе Бетэль
Ксаўе Бетэль (люкс.: Xavier Bettel; нар. 3 сакавіка 1973 года, Люксембург) — люксембургскі палітык і юрыст, лідар Дэмакратычнай партыі, мэр горада Люксембурга (з 2011 года), Прэм’ер-міністр Люксембурга (з 2013 года). БіяграфіяКсаўе Бетэль нарадзіўся ў Люксембургу 3 сакавіка 1973 года. Яго бацька быў мясцовым гандляром віном, а яго маці была францужанкай рускага паходжання[2], траюраднай пляменніцай Сяргея Рахманінава. Пасля заканчэння сярэдняй школы, Бетэль атрымаў ступень магістра па грамадскім і еўрапейскім праве і майстар (DEA) па паліталогіі і публічным праве ва ўніверсітэце Нансі II, Францыя. Ён таксама вывучаў марское права і царкоўнае права ва Універсітэце Арыстоцеля ў Салоніках, Грэцыя. Бетэль браў удзел у праграме Erasmus.[2][3][4] Палітычная кар’ераМуніцыпальная палітыкаУ 1989 годзе ўступіў у Дэмакратычную партыю Люксембурга. У 1999 годзе на муніцыпальных выбарах, якія адбыліся ў кастрычніку, Бетэль быў абраны ў Грамадскі савет горада Люксембурга, заняўшы шостае месца ў спісе Дэмакратычнай партыі. 12 ліпеня 2001 года ён атрымаў кваліфікацыю магістра права. 28 лістапада 2005 года пасля муніцыпальных выбараў, у якіх ён заняў чацвёртае месца ў спісе партыі, Бетэль быў прызначаны ў гарадскі ўрад Люксембурга ў якасці намесніка мэра па сацыяльных пытаннях. Падчас выбараў 9 кастрычніка 2011 года ва ўзросце 38 гадоў Ксаўе Бетэль быў абраны мэрам Люксембурга (з 33,65 % галасоў), прыняўшы прысягу 24 лістапада 2011 года і заняўшы пасаду 1 студзеня 2012 года[5]. Нацыянальная палітыкаБетэль балатаваўся ў Палату дэпутатаў у 1999 годзе, заняўшы 10 месца ў спісе партыі па Цэнтральным рэгіёне пры 7 прахадных, што не дазваляла яму абрацца ў парламент. Аднак Дэмакратычная партыя абагнала на выбарах Сацыялістычную рабочую партыю ў якасці другой па велічыні парламенцкай фракцыі, што прывяло да фарміравання новай кіруючай кааліцыі з Хрысціянска-сацыяльнай народнай партыяй. У выніку частка дэпутатаў адмовіліся ад сваіх месцаў, каб прыняць удзел у працы ўрада, і Бетэль заняў крэсла, якое вызвалілася. На выбарах у 2004 годзе Бетэль быў абраны ў Палату дэпутатаў, значна ўмацаваўшы свае пазіцыі і заняўшы чацвёртае месца (з пяці абраных членаў Дэмакратычнай партыі). Пераабіраўся ў 2009 годзе. У 2013 годзе Бетэль быў абраны лідарам Дэмакратычнай партыі з 96,5 % галасоў. На парламенцкіх выбарах таго ж года яго партыя заняла трэцяе месца. 25 кастрычніка Вялікі герцаг Анры даручыў яму весці перамовы па фарміраванні кіруючай кааліцыі і будучага ўрада. 4 снежня 2013 года Бетэль заняў пасаду ў якасці прэм’ер-міністра Люксембурга, узначаліўшы кааліцыю Дэмакратычнай партыі, Сацыялістычнай партыі і Зялёных. Ён таксама займае ва ўрадзе партфелі дзяржаўнага міністра, міністра па сувязі і сродках масавай інфармацыі і міністра культуры[6]. Бетэль заявіў, што плануе ўзаконіць у Люксембургу аднаполыя шлюбы, замяніць рэлігійнае навучанне ў школе свецкай этыкай і скараціць расходы[7][8]. Асабістае жыццёБетэль стаў трэцім у свеце нацыянальным лідарам, які не хаваў сваю гомасексуальную арыентацыю. Раней пасады прэм’ер-міністра дамагліся ў Ісландыі Ёўхана Сігюрдардоўтыр і ў Бельгіі Эліа дзі Рупо. Да гэтага ён быў трэцім дзеючым адкрытым геем-мэрам еўрапейскай сталіцы (пасля Бертрана Дэланаэ ў Парыжы і Клауса Воверайта ў Берліне). «Мне часта задаюць пытанне, як гэта быць трэцім адкрытым мэрам-геем еўрапейскай сталіцы… Людзі выбіралі нас не за тое, што мы гомасексуалы… а за нашы прафесійныя і асабістыя якасці, — заявіў пасля абрання Бетэль у інтэрв’ю часопісу Têtu. — Выбаршчыкі бачаць, як я выконваю свае абавязкі… іх выбар — гэта прызнанне маёй працы»[9]. У маі 2015 года Бетэль узяў шлюб з бельгійскім архітэктарам Гацье Дэстэнеем[10], з якім быў у грамадзянскім саюзе[2][7]. Першы лідар-гей, які пабраўся шлюбам. УзнагародыЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia