Ксенія Дзягілева-Бяляева
Ксенія Дзягілева-Бяляева (1 верасня 1970, Віцебск) — беларуская мастачка, музыкант, педагог. Сябра Беларускага саюза мастакоў (з 1997 г.). Біяграфія![]() Паходзіць з творчай сям'і: мама актрыса, тата — мастак Леанід Дзягілеў[1]. У 1988 годзе паступіла ў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І. Ахрэмчыка. У канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў была актыўнай удзельніцай таварыства «Талака», якое займалася адраджэннем беларускай культуры. У жніўні 1990 годзе працавала выхавацелем у першым беларускамоўным дзіцячым летніку «Грунвальд». У гэты ж час выканала адну са сваіх прац — партрэт Алега Грушэцкага. У 1996 годзе скончыла навучанне на кафедры жывапісу Беларускай дзяржаўнай акадэмія мастацтваў. Дыпломнай працай стала жывапіснае палатно «Жыццё, ды быццё», на стварэнне якога мастачку натхніла яе захапленнне беларускім фальклёрам. Карціна атрымала найвышэйшы бал адзнакі дзяржаўнай атэстацыйнай камісіі. На чацвёртым курсе навучання мастачка выставіла на адным з прэстыжных вернісажаў знакавую для яе творчасці карціну «Каралева бурштыну». Таксама падчас навучання ў акадэміі Ксенія Дзягіліва ў якасці скрыпачкі з'яўлялася ўдзельніцай фальклорнага гурта «Ліцьвіны» пад кіраўніцтвам Уладзіслава Берберава. З 1986 года ладзіць перасанальныя выставы, прымае ўдзел у мастацкіх айчынных і замежных выставах і пленэрах. Першая персанальная выстава адбылася ў 1986 годзе ў родным Віцебску, дзе былі прадстаўленыя яе жывапісныя працы з улюбёнымі краявідамі і партрэты. У 1990 годзе адбылася выстава ў польскім Беластоку, дзе мастачка ўпершыню побач з краявідамі і нацюрмортамі аддала перавагу кампазіцыйным жывапісным палотнам. Першай з напісаных ікон Ксеніяй Дзягілевай-Бяляевай з'яўляецца вобраз беларускага святога Іаана Кармянскага, захоўваецца ў мінскім Петрапалаўскім саборы[1]. Далей былі цэлыя серыі абразоў для царкоўных іканастасаў, дзе ў кожным па трыдцаць ікон. Як, напрыклад, у мінскім храме Уваскрашэння Гасподня. Ксенія Дзягілева-Бяляева з'яўляецца аўтарам роспісаў такіх храмаў, як Ксеніі Пецярбурскай у Мінску[2], Троіцкага храма ў Мядзеле. З 1996 па 2010 год працавала выкладчыцай у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А.К. Глебава. З 1997 года — сябра Беларускага саюза мастакоў. З 1999 года ўдзельнічае ў пленэрах у Германіі і Польшчы. У персанальнай выставачнай дзейнасці Ксеніі Дзягілевай вылучаецца так званы «нямецкі» перыяд (персанальныя выставы ў Германіі), калі мастачка аддавала перавагу выключна кампазіцыйным творам. Нямецкі праект пачаўся з партрэта нямецкага музыкі Міхаэля Бэля (Mihal Bleuel) з Франкфурта, які і прапанаваў Ксеніі правесці ў прыватнай галерэі яго знаёмай мецэнаткі пленэр майстар-клас па напісанню іконаў у колах нямецкіх аматараў мастацтва. Праект здзейсніўся ў 1999—2000 гадах на працягу паўтара месяца. Па выніках адбылася персанальная выстава самой мастачкі і выстава твораў яе вучняў, абедзве выставы праходзілі ў адзінай прасторы на адной з цэнтральных плошчаў горада. Некаторыя з прац былі адзначаныя ў нямецкай прэсе. А цыкл карцін «Саборы Германіі» быў набыты ў ратушы Оппенхайма для мэрыі горада. У 2004 годзе адміністрацыя нямецкага горада Майнц прапанавала мастачцы прыняць удзел у масштабным міжнародным пленэры з удзелам прафесійных мастакоў з Амерыкі, Францыі, Іспаніі і іншых краін свету. Тэмай пленэра стала ідэя мастоў на Рэйне ў прасторы вялікага горада. Па выніках пленэра Ксенія Дзягілева-Бяляева атрымала дыплом у катэгорыі «Прыз глядацкіх сімпатый». У 2004 годзе пісала іконы для алтара царквы Уваскрашэння Хрыстова ў Мінску. З 2010 па 2013 год — выкладчык у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. З 2013 года выкладчык у Інстытуце сучасных ведаў імя А.М. Шырокава. Ксенія Дзягілева-Бяляева працуе ў тэхніцы алейнага і ляўкаснага жывапісу. Акрамя станковай карціны, спрабуе сябе ў манументальным жывапісе, піша іконы. З'яўляецца шматдзетнай маці — мае 6 дзяцей[3]. Па словах кандыдата мастацтвазнаўства Таццяны Гаранскай, «вызначальная рыса творчасці Ксеніі — пошук і ўвасабленне нутраных адметнасцяў сваіх герояў, выяўленне гістарычнага і этнічнага характара ў краявідзе, намацаванне баланса паміж рэаліямі вобраза і яго выяўленчай інтэрпрэтацыяй. Пры гэтым паэтыка і музычнасць увасабленняў дамінуюць, фарміруючы адметнасць яе выяўленчага почарка»[4]. ВыставыПерсанальныя выставы
Групавыя выставы
Царкоўныя выставы
Узнагароды і адзнакі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia