Кульшычы (Слаўгарадскі раён)
Ку́льшычы[2] (трансліт.: Kuĺšyčy, руск.: Кульшичи) — былая вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Васькавіцкага сельсавета. Вёска была выселена пасля Чарнобыльскай аварыі, на момант рассялення ў 1986 годзе ў ім налічвалася ўсяго 400 жыхароў. На 2011 год пражывае 1 чалавек[1]. Ліквідавана ў 2014 годзе[3]. ГеаграфіяГеаграфічна вёска знаходзіцца на ўсходзе Слаўгарадскага раёна. Побач з вёскай знаходзіцца найвышэйшы пункт Слаўгарадскага раёна (189 метраў над узроўнем мора) і Кульшыцкае возера[4]. Ля Кульшыч змешчана братэрская магіла 1943—44 гадоў, якая з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь. Гісторыя![]() Згадваецца ў 1675 годзе як вёска Кульшыцы ва ўладанні ў Якуба Тарабеша ў Рэчыцкім павеце Вялікага Княства Літоўскага[5]. У 1751 годзе згадваецца пра пабудову новай царквы Раства Багародзіцы кульшыцкімі старостамі Мікалаем і Кацярынай (з Хелхоўскіх) Курганскімі[6]. У 1913 г. дзейнічала царкоўна-прыходская школа[7]. У 1924—1992 гадах цэнтр Кульшыцкага сельсавета. Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia