Куль (археалагічныя помнікі)Куль — археалагічны помнік: стаянкі каля в. Свяціца (Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць). Знаходзяцца ва ўрочышчы Куль. У 2002 г. выявілі і даследавалі А. Г. Калечыц, В. Л. Лакіза, М. М. Чарняўскі. Стаянка—1Знаходзіцца на ўсходнім краі ўрочышча. Памеры пляцоўкі 40х80 м. Даследавана 78 м². Культурны пласт таўшчынёй да 0,45 м. Знойдзены адшчэпы, у тым ліку пласціністыя, і іх фрагменты, пласціны, у тым ліку рабрыстыя, і іх фрагменты, сколы падпраўкі нуклеусаў, лусачкі, пласціны са скошаным рэтушшу канцом, адшчэпы з рэтушшу, разцы розных тыпаў, скрабкі канцавыя на пласцінах, цёслы, вастрыё з рэтушаванай асновай. Стаянка датуецца VII—VI тыс. да н.э. і належыць кудлаеўскай культуры. Стаянка—2Знаходзіцца за 0,2 км на паўночны захад ад стаянкі—1. Памеры пляцоўкі 40х60 м. Узвышаецца над балотам на 1,5 м. Даследавана 108 м². Культурны пласт таўшчынёй да 0,5 м. Выяўлены 2 акруглыя ямы дыяметрам 1,46 м і 1,2 м, глыбінёй 0,3 і 0,36 м. Знойдзены крамянёвыя і каменныя вырабы, фрагменты ганчарнага посуду, астэалагічныя рэшткі; мезалітычныя прылады працы: скрабкі, разцы, праколкі, скрэблы, цёслы, нажы, геаметрычныя мікраліты, вастрыі, пласціны-ўкладышы. Датуецца VI—V тыс. да н.э. і належыць яніславіцкай культуры. Стаянка—3Знаходзіцца на поўдні ўрочышча. Памеры пляцоўкі 50х90 м. Вышыня над балотам 1 м. Даследавана 118 м². Культурны пласт таўшчынёй да 0,5 м. Знойдзены крамянёвыя і каменныя вырабы, фрагменты ганчарнага посуду, астэалагічныя рэшткі; прылады працы фінальнага палеаліту і мезаліту: наканечнікі стрэл, разцы, скрабкі, праколкі, рубячыя прылады, цёслы і інш. Склад знаходак дазваляе зрабіць выснову аб тым, што месца стаянкі было заселена двойчы. Першы раз стаянка засялялася фінальнапалеалітычным насельніцтвам свідэрскай культуры (канец IX — пачатак VIII тыс. да н.э.), другі раз — мезалітычным насельніцтвам яніславіцкай культуры (VI—V тыс. да н.э.). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia