З'яўляецца блізкім відам ажыне (Rubus caesius), ад якой адрозніваецца пераважна граністымі (у ажыны цыліндрычныя) парасткамі першага года, наяўнасцю прамастаячых, толькі на верхавіне паніклых, парасткаў, чырванавата-чорных пладоў без шызага налёту, адсутнасцю бялёсага налёту на сцяблах[9].
Лістападныпаўкуст вышынёй да 1-3[10] метраў, які ўтварае каранёвыя парасткі — стромкія, толькі на верхавіне апускаюцца, вуглавата-рабрыстыя з рэдкімі, амаль прамымі чорна-пурпурнымі шыпамі больш-менш аднолькавай даўжыні.
Лісце складанае, чаргаванае[11], на маладых парастках пяціпальцае, ніжнія лісты часам трайчастыя (часам лісточкаў сем-восем[10]), з нераўнамерна-востразубчатымі бакамі. Лісточкі тонкія, зверху звычайна голыя, знізу кароткаваласістыя па жылках, ніжняя паверхня лісточка больш светлая.
Пладушчыя галінкі кароткія, размешчаны гарызантальна, маюць рэдкія шыпікі і тройчатае лісце.
Кветкі досыць буйныя, дыяметрам каля 2 см, з зялёнымі чашалісцікамі і белымі пялёсткамі, сабраны па 5-12 штук у шчыткападобныя-мяцельчатыя суквецці на канцах пладушчых парасткаў па рэбрах[12], пялёсткаў пяць[11].
Плод — невялікая[10] голая, бліскучая, цёмна-малінавая ці чырванавата-чорная[10], часам амаль чорная, шматкасцянка. Костачка маленькая, трохвугольная[12].
Пашырэнне
Куманіка сустракаецца ў лясах, на ўзлесках, па берагах рэк і на ўскраінах балот у Сярэдняй і Атлантычнай Еўропе, Скандынавіі[13]. Від апісаны з Англіі[14].
У Беларусі сустракаецца паўсюдна[12]. Расце на паніжаных месцах у хваёвых лясах, у хмызняках, на ўзлесках і па берагах рэк[12].
Плады куманікі ядомыя, але ў культуры гэта расліна вырошчваецца рэдка[15]. Падчас цвіцення дае меданосным пчолам шмат нектару. Мёд светлы, празрысты, з лёгкім водарам[16].
↑ абвгМитюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г.Ежевика // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 44-46. — 200 с. — 130 000 экз.
↑ абвгдеДикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
↑Флора Восточной Европы / Коллектив авторов. Отв. ред. и ред. тома Н. Н. Цвелев. — СПб: Мир и семья; Издательство СПХФА, 2001. — Т. X. — С. 375—376. — 670 с. — ISBN 5-8085-0122-9.
↑Лозина-Лозинская А. С. Род 29. Rubus — Малина, ежевика // Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Редактор тома С. Я. Соколов — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1954. — Т. III. Покрытосеменные. Семейства Троходендроновые — Розоцветные. — С. 602. — 872 с. — 3000 экз.