Кумарын
Кумары́н — лактон о-оксікарычнай кіслаты. УласцівасціБясколерныя крышталі з пахам свежаскошанага сена; tпл 70 °C, tкіп 291 °C. Кумарын раствараецца ў спірце і эфіры, у вадзе - дрэнна. Знаходжанне ў прыродзеУ выглядзе гліказідаў змяшчаецца ў многіх раслінах, сярод іх - прадстаўнікі сямейства астравых (гербера, рамонак, крываўнік), а таксама баркун, зуброўка, рута пахучая і інш. Кумарын атрымліваюць і з вечназялёных дрэў роду дыптэрыкс, якія растуць у Мексіцы. УжываннеКумарын прымяняецца як духмянае рэчыва ў вытворчасці тытунёвых вырабаў і ў парфумернай прамысловасці. Вытворныя кумарына (кумарыны) выкарыстоўваюцца ў лазерах на фарбавальніках. У медыцыне ўжываюцца ў якасці антыкаагулянтаў непрамога дзеяння. Таксама выкарыстоўваецца ў гальванічнай прамысловасці ў якасці моцнага бляскаўтваральніка. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia