Купалінка (песня)
Купалінка-купалінка, цёмная ночка, «Купалі́нка» — беларуская народная песня пра жанчыну на імя Купаліна, чыя дачка пляце купальскі вянок у ноч на Івана. Набыла шырокую папулярнасць з пачатку 1920-х гадоў пасля паэтычнай апрацоўкі тэксту Міхасём Чаротам і пакладзена на музыку Уладзіміра Тэраўскага. Гісторыя стварэнняУ 1921 годзе паэт Міхась Чарот напісаў музычную п’есу «На Купалле» для Беларускага драматычнага тэатра, якому ў той час быў патрэбен нацыянальны рэпертуар. Музыку да п’есы стварыў кампазітар Уладзімір Тэраўскі. Чарот уставіў у п’есу шмат народных песень ва ўласнай апрацоўцы, у тым ліку і «Купалінку». Толькі ў 1920-х гадах п’еса прайшла больш як 400 разоў, і многія песні з яе сталі вельмі папулярнымі ў народзе[1][2][3][4]. Песню «Купалінка», якая з’яўляецца фрагментам музычнага суправаджэння спектакля, выконвала галоўная гераіня Алеся. Яе іграла непрафесійная актрыса Аляксандра Александровіч, у якую Міхась Чарот быў неўзаемна закаханы і якой хацеў прысвяціць гэту песню[2]. Абодва стваральнікі песні — і Міхась Чарот, і Уладзімір Тэраўскі — былі забіты ў час сталінскіх рэпрэсій 1937—1938 гадоў, пасля чаго п’есу знялі з рэпертуара тэатра, а імёны паэта і кампазітара доўгія гады замоўчваліся[1][3][4][5]. Верагодныя фальклорныя крыніцыНе адмаўляючы верагоднасці непасрэднага знаёмства М. Чарота з нейкай версіяй народнай песні пра Купалінку, варта адзначыць версіі песень з падобнымі сюжэтамі матывамі, зафіксаваныя даследчыкамі ХІХ — пачатку ХХ ст. і апублікаваныя ў выданнях П. Шэйна (1874 г.), У. Дабравольскага (1903 г.), Е. Раманава (1912 г.).
ВядомасцьПесня стала адной з самых папулярных і вядомых у Савецкай Беларусі і іншых рэспубліках СССР. «Купалінку» выконвалі практычна ўсе беларускія музычныя калектывы[1], у тым ліку Песняры[9] і Сябры[10], а таксама мноства выканаўцаў з іншых краін — напрыклад, Deep Purple[11], Тар’я Турунен[12], журналіст ББС Стыў Розэнбэрг.[13] У фільме «Выклік» (2008 год) пра партызанскі атрад братоў Бельскіх партызаны па сцэнарыі мусілі спяваць песню «Чорны воран», але ў канчатковым варыянце яе замянілі на «Купалінку»[14][15]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia