Аляксандра Іванаўна Александровіч
Алякса́ндра Іва́наўна Александро́віч (12 ліпеня 1904, Мінск — 25 жніўня 1947) — беларускі педагог і літаратуразнавец. Сястра паэта Андрэя Александровіча, жонка Міхася Мароза[1]. БіяграфіяУ 1920 годзе прымала ўдзел у рабоце клуба беларускай мастацкай інтэлігенцыі. З 1920 года — у Беларускім дзяржаўным тэатры. Сябравала з Міхасём Чаротам і ў 1921 годзе стала першай выканаўцай ролі Алесі ў музычнай драме М. Чарота «На Купалле» ў БДТ-1[2][3], гэтая роля была напісаная адмыслова для яе[1]. Алеся Александровіч прымала актыўны ўдзел у рабоце «Беларускай хаткі», знакамітай наладжваннем беларускага жыцця, аб’яднаннем беларускай моладзі. Як адзначала Алеся ў анкеце пры паступленні ў БДУ[1], яна на працягу некалькіх гадоў спявала ў Беларускім народным хоры пад кіраўніцтвам У. Тэраўскага, куды прыцягнула і свайго брата Андрэя[4]. Слухаць сольнае выкананне Алесі вельмі любіў Янка Купала[1]. Цёпла і пранікнёна яна спявала песні ў апрацоўцы Д. Агрэнева-Славянскага «Чалавек жонку б’е», а таксама «Каля хацінкі». Не праходзіла без бісаў, як успамінаў Кастусь Пуроўскі, і песня на словы Купалы «Шумныя бярозы», якую выконвалі Алеся Александровіч, Ганна Бялькевіч і Язэп Васілеўскі[1]. Акцёр і тэатральны дзеяч Яўген Рамановіч пісаў[5], што
У 1928 годзе скончыла БДУ. Склала падручнікі «Родная краіна» (пазней «Роднае слова») для 4-га класа (вытрымаў 13 выданняў, 1945-57), «Кніга для чытання ў першым класе» (4 выданні, 1934-37). Перавыдаваліся «Хрэстаматыя па літаратуры» для 3-га і 4-га класаў (1938-41, сум. з О. Селіванавай) і чытанне для 7-га класа «Родная літаратура» (1945-47)[2]. Пасля вайны яна працавала ў Літаратурным музеі Янкі Купалы[6]. Пісала артыкулы, уступныя словы да выданняў, успаміны пра Я. Купалу, Цётку, Ф. Багушэвіча, М. Танка, А. Куляшова і інш. Перакладала на беларускую мову кнігі для дзяцей[2]. Памерла 25 жніўня 1947 года ў Мінску. Пахаваная на Вайсковых могілках Мінска[7]. Алеся Александровіч і Янка КупалаЗнаёмая з Я. Купалам з пачатку 1920-х гадоў. Часта бывала на кватэры паэта. Улетку 1933 года на яе запрашэнне Купала з жонкай адпачываў у Капылі ў доме Марозаў, бацькоў мужа Александровіч. Складальнік жыццёвага і творчага летапісу Янкі Купалы да 1917 году. Аўтар успамінаў пра Купалу[6]. Творы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia