Куравай пясчаны
Куравай пясчаны[1] (Astragalus arenarius) — шматгадовая травяністая расліна; від роду Куравай (Astragalus) сямейства Бабовыя (Fabaceae). АпісаннеРасліна дасягае ў вышыню 15-40 см, мае галінастае вуглаватае ўзыходзячае сцябло. Лісце перыстае з лінейнымі апушанымі лісточкамі. Прыкветкі беларасніцавыя з кветкамі светла-пурпуровага або ліловага, радзей белага колеру, сабраныя ў кароткія 3-7-кветкавыя пэндзлі. Плады лінейна-даўгаватыя бабы, звычайна белаапушаныя. Квітнее ў чэрвені-ліпені, пладаносіць з ліпеня[2]. Арэал і асяроддзе пасяленняРасце на пясках у светлых борах, а таксама па берагах рэк, на чыгуначных насыпах, па абочынах дарог у Еўропе. Сустракаецца ў Швецыі, Чэхіі, Славакіі, Германіі, Польшчы, Беларусі, Эстоніі, Латвіі, Літве, на Украіне і ў еўрапейскай часткі Расіі [3]. Распаўсюджаны пераважна ў Нечарназёмнай паласе Сярэдняй Расіі[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia