Кураслеп лясны
Кураслеп лясны[1] (Anemone sylvestris) — расліна роду кураслеп (Anemone) сямейства казяльцовыя (Ranunculaceae). НазвыКураслеп лясны, дуброўка[2], кураслеп, курыная слепата[1][3], заячы мак белы[4]. АпісаннеШматгадовая травяністая расліна. Сцябло 5-15 см вышынёй, уверсе амаль белалямцавае, з 2-6 прыкаранёвымі лістамі. Кветканоснае сцябло з мутоўкай з трох чарашковых лісцеў, апушаныя з абодвух бакоў, рассечаныя на тры сегменты. Карэнішча кароткае вертыкальнае. Прыкаранёвае лісце ў ліку двух-шасці, доўгачарашковае, з трыма-пяццю ромбічнымі трохраздзельнымі сегментамі. Кветканосы адзінкавыя, доўгія. Кветкі белыя, 3,5-7 см у дыяметры. Цвіце ў маі — чэрвені. Лісточкі калякветніка чыста белыя, у ліку пяці, звонку апушаныя. Плады шматлікія, з густым пухам. Таксанамія
ЭкалогіяРасце на схілах узгоркаў і яраў, на сухіх месцах. Сустракаецца рэдка, у Беларусі — па ўсёй тэрыторыі. ![]() АховаВід занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі (4 катэгорыя аховы). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia