Курт Розенвінкель
Курт Розенвінкель (нар. 28 кастрычніка 1970) — амерыканскі джазавы гітарыст, клавішнік, кампазітар, бэндлідэр, прадзюсер, педагог і ўладальнік гуказапісвальнага лэйбла. Біяграфія і творчая дзейнасцьКурт Розенвінкель нарадзіўся ў Філадэльфіі 28 кастрычніка 1970 года. Ён наведваў Філадэльфійскую сярэднюю школу творчых і выканальніцкіх мастацтваў. Розенвінкель адвучыўся два з паловай гады ў музычным каледжы Берклі, пасля чаго на трэцім курсе аправіўся ў тур з Гэры Бертанам, тагачасным дэканам школы. Пасля пераезду ў Бруклін ён пачаў выступаць з Human Feel, Electric Bebop Band Пола Моціана, [4] Джо Хендэрсанам і the Brian Blade Fellowship. У 1995 годзе Розенвінкель атрымаў кампазітарскую прэмію Нацыянальнага фонду мастацтваў і падпісаў кантракт з гуказапісвальным лэйблам Verve. З таго часу ён граў і запісваў музыку як лідэр і сайдмэн з Маркам Тэрнерам, Брэдам Мельдаў, Джоэлам Фрамам і Браянам Блэйдам. Розенвінкель супрацоўнічаў з Q-Tip; яны сумесна прадзюсіравалі пяты студыйны альбом Курта Heartcore, які ўключае басіста Бэна Стрыта, бубнача Джэфа Баларда і саксафаніста Марка Тэрнера. Ён запісваў гітару для альбомаў Q-Tip The Renaissance і Kamaal/The Abstract. ![]() У 2008 годзе быў выпушчаны альбом The Remedy, запісаны з саксафаністам Маркам Тэрнерам, піяністам Ааронам Голдбергам, басістам Джо Марцінам і бубначом Эрыкам Харландам. 10 лістапада 2009 года Курт выпусціў альбом у фармаце трыа Standards Trio: Reflections з басістам Эрыкам Рэвісам і бубначом Эрыкам Харландам. 7 верасня 2010 года быў выпушчаны Kurt Rosenwinkel & OJM: Our Secret World разам з OJM біг-бэндам з Порту, Партугалія. Яго альбом Star of Jupiter быў запісаны з піяністам Ааронам Парксам, басістам Эрыкам Рэвісам і бубначом Джасцінам Фолкнерам. [5] Ён выкладае ў Hochschule für Musik Hanns Eisler. У 2016 годзе Розенвінкель заснаваў незалежны музычны лэйбл Heartcore Records і пачаў прадзюсерскую дзейнасць. Ён самастойна спрадзюсіраваў свой адзінаццаты альбом, Caipi, і ўдзельнічаў у якасці прадзюсара і гітарыста ў рэлізе альбома Vox бразільскага мультыінструменталіста Пэдра Марціна ў 2019 годзе. СтыльУплыў на выканаўчы стіль Розенвінкеля аказалі Джон Колтрэйн, Бэд Паўэл, Дэвід Боўі, Джо Хэндэрсан, Чарлі Паркер, Кіт Джарэт, Пэт Мэціні, Алан Холдсварт, Тал Фарлоў, Джордж Ван Эпса, Біл Фрысэл, Джон Скофілд, Алекс Лайфсан і Скайлі Джэфры.[6] The Jazz Book называе Розенвінкеля «кампазітарам-празорцам, які валодае бясконца чулым спосабам накладання электронных гукаў, запазычаных з эмбіенту, даба і драм-н-бэйса, і разумнага маніпулявання імі».[4]<ref> Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia