Кэмэры
Кэмэры (лат.: Ķemeri) — былы горад у Латвіі (з 1928), з 1959 — частка горада Юрмалы. Кліматычны і бальнеагразевы курорт. Размешчаны ў заходняй частцы Юрмалы, за 44 км на захад ад Рыгі. Заснаваны ў 1838 годзе. Раён Кэмэры акружаны лясным масівам (на захадзе ад яго — Курзэмскія лясы), які абараняе яго ад вятроў. На тэрыторыі курорта — лесапаркавая зона (хвоя, лісцевыя пароды) з рознымі мікракліматычнымі ўмовамі (густы лес, сквер, лесапарк). З 1997 года знаходзіцца на тэрыторыі нацыянальнага парка Кэмэры. Клімат падобны да клімату Юрмалы. Зіма мяккая (сярэдняя тэмпература студзеня −5 °C), лета умерана цёплае (сярэдняя тэмпература ліпеня +17 °C). Ападкаў каля 650 мм у год. Адносная вільготнасць зімой 83 %, летам 76 %. Колькасць гадзін сонечнага ззяння — 1800 у год. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia