Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт будаўніцтва і архітэктуры
Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт будаўніцтва і архітэктуры (укр.: Київський національний університет будівництва і архітектури (КНУБА)) — універсітэт у Кіеве, Украіна. З’яўляецца вядучае вышэйшай навучальнай установай ва Украіне па падрыхтоўцы спецыялістаў для архітэктурна-будаўнічай галіны. ГісторыяЗаснаваны ў 1930 годзе на базе аддзялення фабрычна-завадскога і камунальнага будаўніцтва Кіеўскага політэхнічнага інстытута і архітэктурнага факультэта Кіеўскага мастацкага інстытута як Кіеўскі будаўнічы інстытут. Спачатку размяшчаўся на вуліцы В. Чкалава, затым — на вуліцы Пірагова, пазней размяшчаўся ў будынку, пабудаваным у стылі класіцызму, па адрасе: праспект Перамогі, 10 (тады бульвар Шаўчэнкі). У 1939 годзе перайшоў у падпарадкаванне народнага Камісарыята па будаўніцтве і атрымаў назву Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут (КІБІ). У 1963 годзе інстытут пераехаў у новы будынак (галоўны корпус) па Паветрафлоцкім праспекце № 31, пабудаваны па праекце архітэктараў В. І. Гопкалы , Л. Б. Катка і М. Р. Ліберберга. У комплексе будынкаў паваеннай пабудовы 1949 года па вул. Асветы № 5 размясціліся геадэзічны корпус, інтэрнат і прафілакторый. У 1965—1966 гадах за будынкам галоўнага корпуса, па вул. Асветы № 3, пабудаваны спартыўны комплекс, які складаецца са стадыёна і 3-павярховага корпуса са спартыўнымі заламі і плавальным басейнам (архітэктары М. А. Гусеў, Л. Б. Каток, М. Р. Ліберберг). У 1966 годзе пачала функцыянаваць актавая зала. 23 сакавіка 1976 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга за дасягнутыя поспехі ў падрыхтоўцы спецыялістаў для народнай гаспадаркі і выкананні навуковых даследаванняў у дзявятай пяцігодцы. У сувязі з гэтым у холе галоўнага корпуса была ўстаноўлена гранітная пліта. 31 сакавіка 1976 года быў выдадзены ўказ, паводле якога інстытут стаў называцца Кіеўскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга інжынерна-будаўнічы інстытут[2]. У 1978 годзе з боку вул. Асветы да галоўнага корпуса быў прыбудаваны 4-павярховы корпус з аўдыторыямі і кабінетамі, злучаны пазней з будынкам інфармацыйна-вылічальнага цэнтра і 9-павярховым лабараторным корпусам. У 1982 годзе з боку вул. І. Кліменкі № 2 пабудаваны будынак для архітэктурнага факультэта (архітэктары Л. І. Філенка , М. Ш. Гершэнзон , У. Л. Каробка). Сіламі студэнтаў на працягу 1982—1983 гадоў завяршаліся будаўніча-аддзелачныя работы архітэктурнага корпуса. У 1985 годзе перад галоўным корпусам інстытута па ўласным праекце і ўласнымі сіламі быў пабудаваны манумент Перамогі, прысвечаны супрацоўнікам інстытута, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне. З чэрвеня па жнівень 1986 года студэнты інстытута прыцягваліся да праектавання і будаўніцтва пасёлка ў раёне с. Здвыжыўка для сем’яў, эвакуіраваных з Чарнобыльскай зоны. Зборны будатрад КІБІ працаваў пад лозунгам: «Самі праектуем — самі будуем!» З восені 1989 года студэнты праводзілі акцыю «Байкот Ваеннай кафедры», размешчанай па вул. І. Кліменкі № 6/4, якая праходзіла ў шматлікіх ВНУ СССР. Амаль усе патрабаванні байкатоўцаў былі выкананы. З 2 па 17 кастрычніка 1990 года студэнты прымалі актыўны ўдзел ва ўсеўкраінскай забастоўцы «Рэвалюцыя на граніце» на сталічнай плошчы Кастрычніцкай рэвалюцыі. У жніўні 1993 года інстытут быў перайменавны ва Украінскі дзяржаўны ўніверсітэт будаўніцтва і архітэктуры (УДУБА). Праз два тыдні, да пачатку навучальнага года — у Кіеўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт будаўніцтва і архітэктуры (КДТУБА). 26 лютага 1999 года Указам Прэзідэнта Украіны Л. Кучмы ўніверсітэту быў нададзены статус нацыянальнага з перйменаваннем у Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт будаўніцтва і архітэктуры (КНУБА). У 2011 годзе за кошт будаўніцтва на тэрыторыі інстытута 16-га жылога будынка па вул. Асветы № 3А, быў адрамантаваны стадыён з трыбунамі. Са сцен універсітэта выйшлі 2 Героі Савецкага Саюза[3][4], Герой Сацыялістычнай Працы, больш за 70 лаўрэатаў Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій СССР, Дзяржаўнай прэміі УССР, прэміі імя Т. Шаўчэнкі, заслужаных дзеячаў навукі, лаўрэатаў міжнароднай прэміі імя Гулака-Арцямоўскага, 7 майстроў спорту міжнароднага класа, 36 майстроў спорту, звыш 500 кандыдатаў у майстры спорту[5]. За гады свайго існавання ўніверсітэт падрыхтаваў звыш 40 тысяч інжынераў і архітэктараў, у тым ліку каля паўтары тысяч спецыялістаў для 70 краін свету. У 2015 годзе з боку вул. Праабражэнскай (былой вул. Івана Кліменкі) адкрыты помнік «Герою Нябеснай Сотні» — Аляксандру Пляханаву, выпускніку архітэктурнага факультэта КНУБА, які загінуў 18 лютага 2014 года ў час узброенага супрацьстаяння на Майдане Незалежнасці. Карпусы
Факультэты і спецыяльнасціБудаўнічы факультэт:
Архітэктурны факультэт:
Будаўніча-тэхналагічны факультэт:
Факультэт аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій:
Факультэт геаінфармацыйных сістэм і тэхналогій кіравання тэрыторыямі:
Санітарна-тэхнічны факультэт (факультэт інжынерных сістэм і экалогіі з 1.09.2014):
Рэктары
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia