Кінатэатры ВіцебскаКінатэатры ў Віцебску існуюць з 1905 года. На 2022 год у Віцебску працуе 2 кінатэатра, абодва падкантрольныя дзяржаўнай структуры УП «Кінавідэапракат» Віцебскага аблвыканкама[1]. ГісторыяКолькасць
Першы кінасеанс у Віцебску адбыўся ў 1898 годзе. Першы кінатэатр адкрыўся ў 1905 годзе («Рэкорд», цяпер — «Дом кіно»)[2]. У 1910-х гадах у Віцебску працавала 6 кінатэатраў – «Рэкорд», «Адэон», «Кіно-Арс», «Ілюзіён», «Гігант» і «Мастацкі». Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ўсе кінатэатры былі нацыяналізаваны[3]. У кастрычніку 1921 года «Рэкорд» быў перайменаваны ў «Спартак». На базе кінатэатра «Ілюзіён» у 1923 годзе быў адкрыты кінатэатр «Пралеткіно»[3]. У 1924 годзе ў рэспубліканскі трэст «Белдзяржкіно» перададзеныя кінатэатры «Пралеткіно» і «Мастацкі». Пры гэтым кінатэатр «Спартак» падпарадкоўваўся іншай арганізацыі - «Савкіно». З 1927 года ў кінатэатрах Віцебска пачалі нумараваць месцы для гледачоў[2]. У 1930 годзе ў Віцебску ў будынку «Пралеткіно» адкрыўся першы Дзіцячы кінатэатр імя Макса Гельца. Пад рознымі назвамі ён праіснаваў да 1941 года[3]. У красавіку 1932 года ў «Мастацкім» (пазней у гэтым жа годзе ён быў перайменаваны ў «Першае мая») адбыўся першы кінасеанс з гукам[3]. Некаторы час у будынку былой сінагогі на вул. Валадарскага (цяпер - вул. Суворава) ў Віцебску працаваў чырвонаармейскі кінатэатр[2]. У 1940 годзе у горадзе працавала 3 кінатэатра: «Спартак», «Пралеткіно» і «Першае мая». А пасля завяршэння Другой сусветнай вайны ў Віцебску працаваў толькі 1 кінатэатр – «Спартак». У 1948 годзе адкрыты кінатэатр «Зара», а ў 1958 — «Дружба», «Зеніт», «Кастрычнік» (будаўніцтва вялося з 1954 года)[4] і летні кінатэатр «1 Мая». У 1961 годзе адкрыўся кінатэатр «Усход», у ліпені 1961 адбыўся першы сеанс у кінатэатры «Мір». У 1960—1970-я гады ў Віцебску працаваў перасоўны кінатэатр «Малютка»[2]. У 1972 годзе адкрыўся кінатэатр «Беларусь». У 1989 у ім упершыню ў Віцебску быў паказаны стэрыафільм. У чэрвені 1983 года ў спісаным самалёце Ту-134 быў адкрыты дзіцячы кінатэатр «Палёт» (каля Тэхналагічнага універсітэта)[2]. Самалёт з рэгістрацыйным нумарам СССР-65639, з якога быў зроблены кінатэатр, у 1977 годзе быў скрадзены на маршруце Петразаводск-Ленінград. Кінатэатр працаваў да 1988 года. У 1992 годзе самалёт падпалілі і неўзабаве яго дэмантавалі і ўтылізавалі. У 1985 годзе праведзена рэканструкцыя кінатэатра «Спартак». У 2006 годзе пасля чарговай рэканструкцыі кінатэатр быў перайменаваны ў «Дом кіно». У 1988 годзе адкрыты кінатэатр «Брыганціна». У 2008 годзе ён быў зачынены на капітальны рамонт, але з-за недахопу фінансавання работы не былі завершаныя[5]. З мая 2013 года лічбавым стаў «Дом кіно», а з ліпеня 2013 — «Мір». Спіс кінатэатраў ВіцебскаУ спісе прадстаўлены зачыненыя, існуючыя і будучыя кінатэатры Віцебска. Яны размешчаныя ў алфавітным парадку. Табліца:
ІснуючыяКолерам вылучаныя часова зачыненыя кінатэатры
Закрытыя
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia