Кіраўскі сельсавет (Камарынскі раён)
Кі́раўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камарынскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Камарын. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Лукаедаўскі сельсавет у складзе Камарынскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Лукаеды. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года рэарганізаваны ў Лукаедаўскі нацыянальны ўкраінскі сельсавет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Камарынскага раёна БССР. У 1937 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці. 20 красавіка 1939 года перайменаваны ў Кіраўскі сельсавет, а вёска Лукаеды — у вёску імя Кірава. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Камарынскага сельсавета, цэнтр перанесены ў вёску Камарын[1]. 17 лістапада 1959 года скасаваны, тэрыторыя перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Камарынскага пассавета. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia