Камарынскі сельсавет
Кама́рынскі сельсавет (руск.: Комаринский сельский совет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Камарын. Знаходзіцца на поўдні раёна. ГісторыяПасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Камарынскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Камарын. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Бярозкаўскага, Карлаўскага і Кацічаўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Камарынскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кіраўскага сельсавета[1]. 17 лістапада 1959 года вёска Камарын атрымала статус гарадскога пасёлка, утвораны Камарынскі пасялковы савет. 26 верасня 1972 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне пассавета з Новаялчанскага сельсавета перададзена вёска Іванкі[2]. 13 снежня 1991 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Гдзенскага сельсавета. 30 снежня 2003 года ў склад Верхнежароўскага сельсавета перададзена вёска Гдзень[3]. 17 лістапада 2005 года скасавана вёска Скароднае[4]. 26 верасня 2006 года ў склад Камарынскага пассавета былі перададзеныя ўсе населеныя пункты — Верхнія Жары, Гдзень, Ніжнія Жары — скасаванага Верхнежароўскага сельсавета[5]. 20 жніўня 2008 года былі ліквідаваныя населеныя пункты Вяльмоў, Жалібор, Залессе, Калыбань, Крукі, Кулажын, Міхалёўка, Пасека, Пасудава, Прыстанскае, Чыкалавічы[6]. Зноў Камарынскі сельсавет утвораны 12 лістапада 2013 года ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці шляхам рэарганізацыі Камарынскага пассавета[7]. НасельніцтваНасельніцтва паводле перапісу 2009 года — 2766 чалавек[8], з іх 86,7 % — беларусы, 8,9 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 2554 чалавекі[10]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia