Кірыл Аляксандравіч Зіновіч
Кірыл Зіновіч (нар. 5 сакавіка 2003, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Дынама» з Махачкалы і моладзевай зборнай Беларусі. Старэйшы брат Кірыла Дзмітрый таксама футбаліст. Клубная кар’ераЗ 2019 года пачаў гуляў за дубль «Мінска». У 2020 годзе стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 2 мая 2020 года ў матчы супраць жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» (2:5), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў часам з’яўляцца ў асноўнай камандзе, а ў 2021 годзе замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2021 года перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў»[5]. Гуляў пераважна за другую каманду «Лакаматыў-Казанка» ў ФНЛ-2 (трэцім дывізіёне), часам выхадзіў на поле і ў асноўнай камандзе, правёў 3 матчы ў Прэм’ер-лізе. У верасні 2022 года далучыўся да партугальскай «Віторыі» з Гімарайнша[6], дзе стаў выступаць за другую каманду. У студзені 2024 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад махачкалінскага «Дынама»[7]. Міжнародная кар’ераУ кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. 2 верасня 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Ісландыі (1:2). Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia