Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2021
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2021 (31-ы Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2021 года. Турнір пачыналі 16 каманд, аднак пасля 15 матчаў з-за фінансавых праблем са спаборніцтваў зняўся рэчыцкі «Спадарожнік», у застаўшыхся матчах яму былі прысуджаны тэхнічныя паражэнні 0:3. У лідары ж адразу выйшаў салігорскі «Шахцёр», які са старту выдаў рэкордную серыю з 13 перамог запар. У далейшым, нягледзячы на шэраг няўдач і канкурэнцыю з боку барысаўскага БАТЭ, салігорскі клуб здолеў захаваць першы радок і за тры туры да фінішу стаў чэмпіёнам, абараніўшы свой тытул папярэдняга года. За іншыя прызавыя месцы вялася вострая барацьба паміж БАТЭ, мінскім «Дынама», «Гомелем» і брэсцкім «Рухам», якая скончылася толькі ў апошнім туры: БАТЭ заняў другое месца, а «Дынама» стала трэцім. РэгламентЯк і ў папярэднім сезоне, у турніры прымаюць удзел 16 каманд, якія гуляюць паміж сабой па два матчы — дома і ў гасцях (усяго па 30 матчаў). Дзве апошнія каманды Вышэйшай лігі 2021 наўпрост пакідаюць турнір, іх месца займаюць дзве найлепшыя каманды Першай лігі, а 14-я каманда Вышэйшай лігі праводзіць два дадатковыя пераходныя матчы з трэцяй камандай Першай лігі за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон. У рэгламент турніру былі дададзены некалькі новаўвядзенняў. Яшчэ ў 2020 годзе было вырашана, што на полі ў сезоне 2021 у складзе кожнай каманды мусіць знаходзіцца як мінімум адзін ігрок 1999 года нараджэння або маладзей[1]. Раней падобныя ліміты ўводзіліся ў Першай і Другой лігах, аднак у Вышэйшай лізе ён быў ужыты ўпершыню. У студзені 2021 года быў зацверджаны верхні ліміт заробкаў для футбалістаў і трэнераў[2]. У лютым 2021 года было вырашана, што ў матчах будзе дазволена рабіць па 5 замен з кожнага боку, адна з якіх — для ігракоў 1999 года нараджэння і маладзей[3]. Раней было дазволена максімум 3 замены; пашырэнне было зроблена ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ФІФА ў сувязі з пандэміяй COVID-19. Захавалася патрабаванне аб наяўнасці мінімум шасці беларусаў на полі ў кожнай каманды. 22 лютага 2021 года адбылася жараб’ёўка турніру[4]. Змены ў параўнанні з папярэднім сезонамЗгодна з вынікамі сезона 2020, «Белшына» і «Смалявічы» страцілі месца ў Вышэйшай лізе, «Спадарожнік» і «Гомель» выйшлі з Першай лігі ў Вышэйшую. «Слуцк» перамог у стыкавых матчах «Крумкачы» і захаваў месца ў Вышэйшай лізе. У той жа час у пачатку 2021 года стала вядома, што «Гарадзея» адмаўляецца ад удзелу ў Вышэйшай лізе ў сезоне 2021. На вакантнае месца маглі прэтэндаваць каманды, якія занялі ў Першай лізе месца не ніжэй за шостае. «Крумкачам» АБФФ адмовіла ў павышэнні, матывуючы гэта спачатку тым, што яны страцілі гэтае права ў стыкавых матчах, пасля — невыкананнем неабходных умоў для праходжання працэдуры ліцэнзавання[5]. «Арсенал» і «Лакаматыў», якія занялі ў Першай лізе 2020 чацвёртае і пятае месцы адпаведна, адмовіліся ад магчымасці павышэння. Прапанову атрымаць месца ў Вышэйшай лізе прыняла «Смаргонь»[6], якая заняла шостае месца ў Першай лізе 2020, і пасля паспяховага праходжання працэдуры ліцэнзавання далучылася да ўдзельнікаў Вышэйшай лігі. Клубы, якія выйшлі ў Вышэйшую лігу з Першай лігі
Клубы, якія страцілі месца ў Вышэйшай лізе па выніках сезона 2020
Клубы-ўдзельнікіГеаграфія ўдзельнікаў сезона 2021
Трэнеры і капітаныПрадстаўніцтва па рэгіёнахУ 31-м чэмпіянаце Беларусі па футболе прымалі ўдзел футбольныя клубы з усіх абласцей краіны, акрамя Магілёўскай.
Стадыёны
Турнірная табліца
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Вынікі матчаў
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 28 лістапада 2021 Стыкавыя матчыПа выніках сезона мазырская «Славія», якая заняла 14-е месца, была вымушана бараніць сваё месца ў Вышэйшай лізе ў стыкавых матчах супраць клуба «Крумкачы» з Мінска (трэцяе месца ў Першай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Славія» захавала месца ў Вышэйшай лізе. Першы матч
Адказны матч
Статыстыка ігракоў
Крыніца: Football.By УзнагародыУзнагароды сезона 2021 былі абвешчаны 9 снежня 2021 года на цырымоніі «Зорны мяч»[9]. Клубныя ўзнагароды
Індывідуальныя ўзнагароды
Зборныя чэмпіянату
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia