Кірыл Валянцінавіч Руды
Кіры́л Валянці́навіч Ру́ды (нар. 1978, Мінск, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, доктар эканамічных навук (2011), прафесар. БіяграфіяУ 2000 г. скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Застаўся на кафедры фінансаў, дзе працаваў спачатку асістэнтам, пасля дацэнтам. У 2001 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Механізм выбару рэжыму абменнага курса» (навук. кіраўнік — Мікалай Заяц). У 2002 г. быў прызначаны намеснікам дэкана факультэта фінансаў і банкаўскай справы. Быў стыпендыятам праграмы Фулбрайта, якая фінансуецца федэральным урадам ЗША. На працягу 4 месяцў стажыраваўся ў Чыкага. Працаваў над «планам фінансавай стабілізацыі краін СНД»[2]. З 2007 да 2012 гг. быў саветнікам пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Са студзеня 2013 да чэрвеня 2013 гг. быў намеснікам генеральнага дырэктара ТАА «Бел-Хуавэй Тэхноладжыс». Пасля быў прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па эканамічных пытаннях. З 2014 г. — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 12 ліпеня 2016 да 30 студзеня 2020 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы[3]. Валодае англійскай і кітайскай мовамі. Сям’яЖанаты. Мае двух сыноў. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia