Аляксандр Віктаравіч Чарвякоў
Аляксандр Віктаравіч Чарвякоў (нар. 1966, в. Бабінічы, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь (2020—2023). БіяграфіяНарадзіўся 16 верасня 1966 года ў в. Бабінічы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Бацька Віктар працаваў кінамеханікам, маці Раіса Нікіфараўна (пам. 2018) працавала бухгалтарам на мясцовай сельгасхіміі. Мае сястру Ларысу[1]. У 1988 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (БДСГА). У 1988—1991 гадах — інжынер, вядучы інжынер-механік саўгаскамбіната «Юбілейны» Аршанскага раёна. У 1991—1994 гадах вучыўся ў аспірантуры БДСГА. Кандыдат тэхнічных навук (1996), дацэнт (2001). У 1994—2010 гадах — асістэнт, выкладчык, старэйшы выкладчык, дацэнт, дактарант кафедры механізацыі жывёлагадоўлі і электрыфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці БДСГА. У 2010—2017 гадах — дырэктар НДЭІ Мінэканомікі Рэспублікі Беларусь. Са студзеня 2017 года — намеснік, з лістапада 2018 года — першы намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. 4 студзеня 2020 года прызначаны Міністрам эканомікі Рэспублікі Беларусь. У чэрвені 2022 года трапіў пад санкцыі Канады[2]. 20 лістапада 2023 года прызначаны паслом Беларусі ў Кітаі[3]. Навуковая дзейнасцьАўтар і суаўтар 7 манаграфій, навучальных і даведачных дапаможнікаў, звыш 90 навуковых прац і 4 вынаходак. УзнагародыУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2021)[4], падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Сям’яУ шлюбе. Жонка Святлана працуе намеснікам галоўнага інжынера па навуцы ў праектным інстытуце Белдзіпразем. Мае дзвюх дочак Яўгенію і Лізавету. Яўгенія з’яўляецца суіскальніцай аддзела планавання і рэгулявання развіцця сельскай і лясной гаспадарак НДЭІ Міністэрства эканомікі. Лізавета скончыла Інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ[1]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia