Кірэя![]() Кірэя[1], (турэцк.: kerege (käräγä, kereke), ад ker- «расцягваць»), саст. ко́рзно[2][3] — верхняе адзенне да пят, зробленае са скуры, сукна ці воўны, без рукавоў , з футравым каўняром або з капюшонам. Кірэя нагадвае плашч , але выраблялася пераважна з сукна, таму намакала. Яе насілі не так «на нагах», як апраналі, сядаючы на каня або на калёсы. Кірэя ў гісторыіКірэя была прыкметай заможнасці, пэўнага сацыяльнага становішча. У казацкія часы яе насіла старшына, уключаючы і гетмана, накідваючы на жупан. Кірэя мешчаніна была з гранатавага або попельнага сукна. Кірэі — адзенне без стану, часам з рукавамі, былі кармазінавыя, падбітыя воўчым футрам . Тое ж самае адзенне азначала і апонча той жа самай фарбы. Шляхта насіла апончы падшытыя адамашкам і блакітным атласам з капюшонам для накрывання галавы ад дажджу або сонца ў падарожжы. Мяшчане малых гарадкоў насілі апончу таксама ў падарожжы і да строю. Кірэя або апонча была адзеннем мяшчан і шляхты. Шляхціцаў адрознівалі па шаблі, а мяшчане насілі паліцу. Кірэі дробнай шляхты і мяшчан не былі падшыты воўчым футрам , а чырвонай або зялёнай байкай і зверху іх пакрывалі гранатавым або попельным сукном. Дэлія нічым не адрознівалася ад кірэі, толькі была ўцягнутая ў стане. Тады ж і змяніўся крой апончы, яе таксама пачалі збіраць у стане. У апончы без стану не заходзілі ў памяшканне, а ў апончы са станам падыходзіла заходзіць таксама і ў памяшканне. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia