К’етыль Янсруд
К'етыль Я́нсруд (нарв.: Kjetil Jansrud, нар. 28 жніўня 1985, Ставангер) — нарвежскі гарналыжнік, алімпійскі чэмпіён 2014 у супергіганце[1] і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у хуткасным спуску, віцэ-чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2010 года ў гіганцкім слаламе. Выступае ва ўсіх гарналыжных дысцыплінах. У Кубку свету К'етыль Янсруд дэбютаваў у 2003 годзе, у студзені 2009 года ўпершыню трапіў на подыум на этапе Кубка свету ў гіганцкім слаламе. Усяго на сённяшні момант мае 10 трапленняў у тройку на этапах Кубка свету, у тым ліку адна перамога ў супергіганце. Прымаў удзел у Алімпіядзе 2006 года ў Турыне, дзе паказаў наступныя вынікі: 10-е месца ў суперкамбінацыі і сход у гіганцкім слаламе. На Алімпіядзе 2010 у Ванкуверы заваяваў срэбра ў гіганцкім слаламе, у астатніх дысцыплінах паказаў наступныя вынікі: хуткасны спуск — 31-е месца, супергігант — 12-е месца, суперкамбінацыя — 9-е месца, слалам — 17-е месца. За сваю кар'еру ўдзельнічаў у двух чэмпіянатах свету, але медалёў у іх не заваёўваў, лепшы вынік — 9-е месца ў суперкамбінацыі на чэмпіянаце свету 2009 года ў Валь-д'Ізерэ. Выкарыстоўвае лыжы і чаравікі вытворчасці фірмы Atomic. Перамогі на этапах Кубка свету
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia