Лабэншчына
Лабэ́ншчына[1] (трансліт.: Labenščyna, руск.: Лабенщина) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Лашанскага сельсавета. За 0,4 км на захад ад вёскі — археалагічны помнік Лабэншчына, гарадзішча культуры позняй штрыхаванай керамікі (канец I тыс. да н. э. — III ст.). НазваНазва адыменнага паходжання, ад імя з коранем Lab-, які звязаны з літоўскім labas «добры, прыдатны, прыемны». Магчыма, ад Labėnas (такі антрапонім аднаўляецца ў літоўскай антрапаніміі са спольшчанага прозвішча Labenskas). Не менш імаверна, што першапачатковы антрапонім, які даў назву гэтай вёсцы, быў Лабунас, Labūnas. Пра гэта сведчаць два тапонімы ў адным рэгіёне з Лабэншчынай — на паўночнай Міншчыне: Лабуншчына — вёска каля Сілічаў, і Лабуншчына — зніклы хутар, які быў на цяперашняй тэрыторыі мінскага мікрараёна «Каменная горка» (каля 59-й сярэдняй школы). Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia