Боўблі
Бо́ўблі[1] (трансліт.: Boŭbli, руск.: Бовбли) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Лашанскага сельсавета. НазваНазва Боўблі паходзіць ад балцка-літоўскага антрапоніма мянушкавага тыпу Baublys. Вядомае і такое сучаснае літоўскае прозвішча, яно звязанае з літоўскім baublys «пугач» (птушка сямейства совападобных), далей да baubti «кугукаць па-савінаму; раўсці». Адыменнае паходжанне тапоніма Боўблі пацвярджае прозвішча «Баўблёнак», якое (у форме «Бавблёнок») двойчы фіксуецца на могілках суседняй з Боўблямі вёскі Путнікі. Баўблёнкі — нашчадкі Боўбля. На тэрыторыі цяперашняй Беларусі вядомыя прозвішчы «Боўбель», «Баўбель»[2]. Побач з Боўблямі — Ашнарава, Дзінаравічы, Ломшына, назвы якіх таксама паходзяць ад балцка-літоўскіх антрапонімаў (двухасноўных Vaišnoras, Deinoras, аднаасноўнага Lumšys). ГісторыяНазвы паселішч у гэтым мікрарэгіёне, утвораныя ад балцка-літоўскіх імёнаў (Боўблі, Дэйнаравічы, Вейшнарава, Лумшына і інш.), а таксама цяперашнія вядомыя ў мясцовасці прозвішчы — Трыч, Бурэйка, Даўбор, Ганеста, Шакаль і іншыя — могуць сведчыць пра ранейшае аўтахтоннае балцкае насельніцтва. У 2014 годзе пры будоўлі 2-й кальцавой мінскай аўтадарогі на ўскраіне Боўбляў знайшлі рэшткі паселішча ХІІ-ХІІІ ст., плошчай 1,5 га. Паселішча мела аднавулічную структуру, было знойдзена 55 аб’ектаў (рэшткі печаў, сляды будынкаў). Не было знойдзена сельскагаспадарчых прылад, але знайшлі шмат фрагментаў зброі, а таксама серыю з 8 так званых драгічынскіх пломб. Мяркуюць, тут было ваеннае пасяленне, апорны пункт княжацкай адміністрацыі блізкага Заслаўя. Пазней паселішча пакінута, напэўна, пасля спалення Заслаўя ў канцы XIII ст. і праз заняпад там гарадскога жыцця ў XIV—XV ст.[3] Праз Боўблі праходзіў стары «кацярынінскі тракт» на Вільню. Паводле расказаў мясцовых жыхароў, абапал тракту яшчэ ў 2-й палове ХХ ст. раслі таўшчэзныя бярозы. Побач Боўбляў падчас 2-й сусветнай вайны ў балота ўпаў самалёт Гастэла. Станам на 2023 год у вёсцы — візуальна 7 дамоў, з іх толькі ў адным жыхары родам з Боўбляў. На ўездзе ў Боўблі — паварот на шматдамовае садовае таварыства. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia