Лада Яраславаўна Клімуць
Лада Яраславаўна Клімуць — беларускі гісторык. Спецыяліст па ідэалогіі сарматызму ў Беларусі ў XVI—XVIII стагоддзях. Кандыдат гістарычных навук (2009), дацэнт. БіяграфіяНарадзілася ў сям’і беларускага літаратуразнаўца Яраслава Клімуця. Скончыла гістарычны факультэт МДУ імя М. В. Ламаносава па спецыяльнасці «гісторыя мастацтва», пасля магістратуру Цэнтральна-Еўрапейскага ўніверсітэта ў Будапешце (Венгрыя) па спецыяльнасці «гісторыя». У 2009 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Ідэалогія сарматызму ў грамадскім і культурным жыцці беларускіх зямель Рэчы Паспалітай у XVI—XVIII стст.». Працавала на гісторыка-філалагічным факультэце МДУ імя А. А. Куляшова: дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі, дацэнт кафедры гісторыі і філасофіі. Магістр Нью-Ёркскага ўніверсітэта (ЗША). ТворчасцьНапрамкі даследаванняў: грамадска-палітычнае і культурнае жыццё Рэчы Паспалітай у XVI—XVIII стагоддзях, сарматызм у яе ідэалогіі, культуры, мастацтве; менталітэт шляхты; асаблівасці і супярэчнасці сармацкай ідэалогіі ў Вялікім Княстве Літоўскім; генезіс, мадыфікацыя, рысы сармацкай культуры на тэрыторыі Беларусі. Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia