Ладдзян трохнадрэзаны
Ладдзян трохнадрэзаны, Ладдзян трохнадрэзны[1] (Corallorhiza trifida) — від роду Ладдзян (Corallorhiza) сямейства Архідныя (Orchidaceae), родны для Паўночнай Амерыкі і Еўразіі. Батанічнае апісанне
Шматгадовая наземная травяністая расліна. Сапрафіт. Карэнішча белаватае разгалінаванае, мясістае, пазбаўленае каранёвых мочак; нагадвае карал. Сцябло прамастаячае тонкае голае, жоўта-зялёнае, вышынёй 8-30 см. Лускападобныя похвавыя простыя перапончатыя лісты лікам 2-4 размешчаны чаргова. Панікшыя голыя кветкі аб шасці пялёстках сабраны ў друзлыя пэндзлепадобныя суквецці даўжынёй да 10 см. Квітнее ў маі — чэрвені. Плод — каробачка. Плоданасіць у чэрвені — ліпені. Распаўсюджанне і асяроддзе пражыванняРасліна сустракаецца ў палярнай і лясной зонах і ў гарах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. У Расіі расце ў нечарназемнай зоне еўрапейскай часткі, у Сібіры і на Далёкім Усходзе. Мезафіт і гіграфіт. Нярэдкі па берагах рэк і ручаёў, забалочаных лугах, у сырых лясах, на тарфяных балотах, у тундравым рэдкалессі. Ахоўны статусВід занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, Чырвоныя кнігі многіх абласцей, краёў і рэспублік Расіі. Ахоўваецца на Украіне, у Літве, Польшчы, Латвіі. Уключаны ў Дадатак II да Канвенцыі СІТЕС[2]. Батанічная сістэматыкаСінонімыПаводле The Plant List[3], у сінаніміку віду ўваходзяць:
Ладдзян трохнадрэзаны ў літаратурыАдна з казак цыклу «Казкі з хутара Юстыны» Людмілы Рублеўскай называецца «Чужыя ветразі, альбо Ладдзян трохнадрэзаны»[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia