Ларс Штындль
Ларс Штындль (ням.: Lars Stindl; нар. 26 жніўня 1988) — нямецкі футбаліст, атакуючы паўабаронца клуба «Карлсруэ» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Германіі. Клубня кар’ераЗ’яўляючыся ўраджэнцам Шпаера, Штындль далучыўся да юнацкай акадэміі клуба «Карлсруэ». Менавіта ў шэрагах гэтага клуба ігрок дэбютаваў у Бундэслізе, выйшаўшы на замену на 81-й хвіліне ў матчы супраць франкфурцкага «Айнтрахта». Матч праходзіў 15 сакавіка 2008 года, а ўжо ў канцы года 29 лістапада паўабаронца ўпершыню адзначыўся голам у прафесійнай кар’еры, паклаўшы мяч у браму «Гановера 96». У 2010 годзе Штындль далучыўся да складу «Гановера 96», правёўшы ў клубе пяць гадоў. 25 сакавіка 2015 года стала вядома, што па заканчэнні сезона футбаліст далучыцца да шэрагаў мёнхенгладбахскай «Барусіі»[2]. У новым клубе Штындль дэбютаваў 8 жніўня 2015 года ў матчы Кубка Германіі супраць «Санкт-Паўлі», адразу адзначыўшыся двойчы і дапамогшы клубу атрымаць перамогу з лікам 4:1[3]. Праз год ігрок быў абраны капітанам каманды пасля таго, як папярэдні капітан Марцін Штранцль і яго зменнік Граніт Джака сышлі з клуба. У красавіку 2023 года было абвешчана, што Штындль пакіне «Барусію» па заканчэнні кантракта пасля сезона 2022/23 і вернецца ў «Карлсруэ». ДасягненніГерманія:
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia