Маціяс Гінтэр
Маціяс Лукас Гінтэр (ням.: Matthias Ginter; нар. 19 студзеня 1994, Марх, Германія) — нямецкі футбаліст, абаронца клуба «Фрайбург» і нацыянальнай зборнай Германіі. Чэмпіён свету 2014 года ў складзе нямецкай зборнай, пераможца Кубка канфедэрацый 2017. Клубная кар’ера21 студзеня 2012 года Гінтэр дэбютаваў у складзе «Фрайбурга» ў матчы супраць «Аўгсбурга», замяніўшы на 70 хвіліне Антона Пуціла, у дэбютнай жа гульне Гінтэр забіў свой першы гол на 88 хвіліне, які апынуўся пераможным для сваёй каманды[2]. Гэты гол зрабіў яго самым маладым іграком у гісторыі клуба з Брайсгау, якія забілі гол у матчах Бундэслігі. Папярэдні рэкорд належаў Дэнісу Аога. 23 студзеня, праз два дня пасля дэбюту, Гінтэр падпісаў з «Фрайбургам» прафесійны кантракт[3]. У сезоне 2012-2013 замацаваўся, як лідар «Фрайбурга», пасля гэтага сезона застаўся ў камандзе нягледзячы на інтарэс да іграка з боку «Баварыі». Правёў фантастычны сезон 2013/14, у якім стаў адным з лепшых абаронцаў Бундэслігі, і заслужыў запрашэнне ў нацыянальную зборную Германіі. 17 ліпеня 2014 года Гінтэр перайшоў у дортмундскую «Барусію», падпісаўшы кантракт да 2019 года[4], па неафіцыйным дадзеным сума трансферу склала каля 10 млн еўра. Дэбютаваў у новым клубе 13 жніўня 2014 года ў матчы Суперкубка Германіі супраць «Баварыі» (2:0). Пазней здолеў замацавацца ў асноўнай камандзе дортмундцаў. У ліпені 2017 года было абвешчана аб пераходзе Гінтэра ў мёнхенгладбахскую «Барусію»[5]. У маі 2022 года «Фрайбург» абвясціў аб вяртанні Гінтэра з сезона 2022/23. Дасягненні«Фрайбург»:
«Барусія» Дортмунд:
Германія:
Прыватныя:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia