Ларыса Іванаўна Данілава
Ларыса Іванаўна Данілава (нар. 1956) — беларуская ўрач-эндакрынолаг. Доктар медыцынскіх навук, прафесар[2]. БіяграфіяСкончыла лячэбны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (дыплом з адзнакай) у 1979 г. Пасля праходжання інтэрнатуры працавала ў 1-ай гарадской клінічнай бальніцы ўрачом тэрапеўтам (1980—1982 гг. — гастраэнтэралогія)[3]. 1982—1885 гг. — навучанне ў аспірантуры на кафедры тэрапіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў пад кіраўніцтвам прафесара А. С. Чыжа і прафесара І. Б. Ліўшыца[3]. 1985—1991 гг. — асістэнт кафедры эндакрыналогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Са снежня 1991 г. пасля праходжання па конкурсе загадвала лабараторыяй дыягностыкі і карэкцыі эндакрынных парушэнняў дарослага насельніцтва НДІ радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі па 1998 г[3]. З 1998 г. і па цяперашні час — загадчыца кафедры эндакрыналогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі[2]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы па аўтаімунных хвароб эндакрыннай сістэмы і праблемах цукровага дыябету[2]. Старшыня Беларускай асацыяцыі эндакрынолагаў, член Міжнароднай федэрацыі дыябету і асацыяцыі клінічных эндакрынолагаў, Еўрапейскай асацыяцыі па вывучэнні дыябету. Член рэдакцыйных калегій эндакрыналагічных часопісаў (Расія, Украіна, Азербайджан)[3]. УзнагародыУзнагароджана Ганаровай граматай Дзяржаўнага Камітэта па навуцы і тэхналогіях Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2011), Ганаровымі граматамі міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2006, 2013). медалём «Францыска Скарыны» (2014)[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia